Улада2929

Намеснік міністра эканомікі: Выбар паміж Захадам і Усходам для Беларусі непрымальны

Першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі ўзяў актыўны ўдзел у Трэцім бізнэс-форуме «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.

У рамках Трэцяга бізнэс-форуму «Ўсходняга партнэрства» прадстаўнікі ўладаў Беларусі і беларускія прадпрымальнікі праводзяць перамовы з калегамі з Эўразьвязу.

Як паведаміў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Беларусі на форуме, першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі, сёньня ў яго ўжо адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду Латвіі:

«Сёньня мы вельмі актыўна папрацавалі з нашымі латвійскімі калегамі, сёньня цудоўна прайшла сэкцыя і першая пленарная сэсія форуму, сёньня мы абмяркоўвалі магчымыя варыянты разьвіцьця фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам. Мы таксама паглядзелі кірунак канкрэтных праектаў у галіне транзыту, разьвіцьця транзытных магчымасьцяў, якія існуюць у нас і якія цікавыя для прыбалтыйскіх дзяржаў. І сёньня вельмі важна, што мы пераходзім на супрацоўніцтва, якое зьяўляецца комплексным і ўзаемавыгадным для двух бакоў — для Беларусі, Латвіі і для больш шырокага кола краін, якія ўваходзяць у эўрапейскую палітыку партнэрства. У Беларусі тут вельмі канкрэтныя, ясныя прагматычныя інтарэсы, якія мы абазначаем. Гэтыя інтарэсы накіраваныя на разьвіцьцё інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, на каапэрацыю, і яны зьяўляюцца максымальна канкрэтнымі».

Спадар Забароўскі заявіў, што ў адносінах Беларусі і Эўразьвязу назіраецца прагрэс:

«Амаль падвоіўся лік супольных праектаў, павялічыўся аб’ём узаемных інвэстыцыяў у кірунках Беларусь — ЭЗ, ЭЗ — Беларусь. І, нягледзячы на складаную эканамічную абстаноўку ў Эўропе, на рызыкі і доўгатэрміновыя выклікі, мы разам з нашымі эўрапейскімі калегамі шукаем варыянты вырашэньня гэтых пытаньняў. А бізнэс — гэта самы галоўны драйвэр паляпшэньня адносін і канкрэтных вынікаў. І тое, што наша дэлегацыя тут адна з самых шматлікіх сярод усіх краін партнэрства, паказвае, што ёсьць канкрэтныя рэальныя праекты, якія дазваляюць нам, умацоўваючы эканамічныя сувязі, дывэрсыфікаваць і пастаўкі, і інвэстыцыйнае, і фінансавае супрацоўніцтва, такім чынам ствараючы неабходнае асяродзьдзе для пасьпяховасьці і бізнэсу, і дыялёгу на ўзроўні ўрадаў».

На пытаньне журналістаў, ці не перашкаджаюць гэтаму палітычныя праблемы ў адносінах з Эўразьвязам, першы намесьнік міністра эканомікі Беларусі Аляксандар Забароўскі адказаў:

«Пастаноўка пытаньня пра выбар паміж Захадам і Ўсходам, Брусэлем ці Масквою, а таксама рознага роду штампы — непрымальныя. На сёньняшні дзень мы бачым, што, канструктыўна працуючы з Эўрапейскім Зьвязам, мы гатовыя падвышаць эфэктыўнасьць нашых адносін, падвышаць эфэктыўнасьць доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам. Гэта вельмі важны галоўны трэнд».

Адказваючы на пытаньне наконт разьвіцьця прыватызацыі ў Беларусі, спадар Забароўскі заявіў, што на сёньня няма гаворкі пра маштабную кампанію прыватызацыі ў краіне.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць