Свет

Тарас Беразавец: Сігнал з Крамля. Пра што загаварыла прапаганда

Расейскія СМІ пачалі маштабную кампанію супраць украінскага ўрада.

Тарас Беразавец — паліттэхнолаг, дырэктар кампаніі Berta Communications

Сёння ў расійскіх СМІ ідзе мэтанакіраваная інфармацыйная кампанія супраць украінскага ўрада. Гэтая тэма каментуецца дэпутатамі Дзярждумы, расейскімі палітолагамі і запрошанымі «гасцямі» з Украіны накшталт Нестара Шуфрыч, Лены Бандарэнка і ім падобных. Зразумела, што Расія жыве ў дэфармаванай рэчаіснасці, якая мае мала агульнага з рэальнасцю, але сёння прапаганда пераўзышла сама сябе.

Асноўныя інфармацыйныя пасылы Крамля, маўляў, Украіна абвясціла дэфолт (пра гэта кажуць, як аб вядомым факце), урад Яцанюка з дня на дзень ідзе ў адстаўку, бо не выканаў сваіх абавязацельстваў і расчараваў заходніх крэдытораў, а замест яго будзе прызначаны новы ўрад, кіраўніком якога стане адзін з лідараў апазіцыі (як яго ўяўляюць у РФ) Сяргей Лёвачкін.

Што сімптаматычна, гэтая навіна распаўсюджваецца не толькі па федэральных, але і па крымскіх рэгіянальных каналах. Мне тэлефанавалі сябры і пыталіся, ці праўда гэта. Я, вядома, здзівіўся і запэўніў, што, хай у кааліцыі і ёсць пэўныя праблемы, Лёвачкін нават гіпатэтычна не можа разглядацца ў якасці кандыдатуры. Хоць бы таму, што, акрамя апазіцыйна блока, яго не падтрымае ні адна дэпутацкая фракцыя або група, уключаючы былых рэгіяналаў.

Я не веру, што Масква разгойдвае гэтую тэму без ўзгаднення з самым Лёвачкіным. І тыя інфармацыйныя падачы, у прыватнасці, на яго тэлеканале «Інтэр», якія ў выніковым выпуску «Падрабязнасцяў» падаюць Лёвачкін як гібрыд Бальцэровіча, Лі Куан Ю і Рузвельта. Паслухаць перадачу — і можна паверыць, што нават гэтыя трое, разам узятыя, не такія таленавітыя і эфектыўныя, як ён.

Гэта сведчыць аб старанна падрыхтаванай кампаніі. Расія, дзе бюджэты федэральных каналаў складаюць сотні мільёнаў, проста так гуляць у дзіцячыя гульні не будзе. Відавочна, яны мэтанакіравана прапампоўваюць расійскае меркаванне ў дачыненні да Лёвачкіна.

Гэта, дарэчы, вельмі дрэнны сігнал для Віктара Януковіча, паколькі адносіны паміж былым украінскім прэзідэнтам і кіраўніком яго адміністрацыі сапсаваныя дашчэнту. Калі Масква раскручвае Лёвачкіна, значыць, Януковіч і яго асяроддзе, так званая «сям'я», канчаткова адпраўленыя ва ўтыль. Так што гэтая спецаперацыя — адначасова палітычнае пахаванне Януковіча.

І ключавы момант, на якія будзе душыць Масква — нібыта, калі Украіна не пагодзіцца на вяртанне ДНР і ЛНР, гэта зробіць непазбежным наступ армій гэтых самаабвешчаных рэспублік (у рэчаіснасці ж — расейскіх войскаў). Крэмль будзе сцвярджаць, што адзіны шанец гэтага пазбегнуць — прызначыць кіраўніком украінскага ўрада такога чалавека, як Лёвачкін. Гэта нібыта дапаможа і спыніць вайну, і наладзіць адносіны з Расіяй, і вырашыць пытанне трохмільярднага доўгу Украіны.

Але, вядома, разлічана гэта ўсё менавіта на расейцаў — ва Украіне ніхто гэтаму не паверыць. Расейцам спрабуюць паказаць, што ёсць дрэнны кіеўскі рэжым (прынамсі, яны перасталі ўжываць тэрмін «хунта»), Яцанюк, які праваліў усё, што толькі можна, але ёсць і «праменьчык надзеі». Маўляў, праблема не ва ўкраінцах, а ў нягодніках, што заселі на Пячэрскіх пагорках і псуюць добрасуседскія адносіны, так што ўсё можна вырашыць, паставіўшы ў Кіеве «сваіх хлопцаў».

Мне гэта нагадвае стары савецкі анекдот: «Шцірліц ішоў па Фрыдрыхштрасе, за ім цягнуўся парашут. Яшчэ ніколі Шцірліц не быў так блізкі да правалу». Вось такія ж відавочныя вушы Крамля тырчаць з гэтай аперацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць