Грамадства1010

Падатковая: Мы не можам без санкцыі прыйсці палічыць бутэлькі ў вашым бары

Нашумелая гісторыя з гомельскім доктарам, у якога падатковая інспекцыя канфіскавала «лішні» алкаголь, пакінула больш пытанняў, чым адказаў. Да прыкладу, якім чынам інфармацыя пра алкагольныя запасы стала вядомая падаткавікам і на якіх падставах яны атрымалі доступ да бара.

Днямі падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля расказала пра мясцовага жыхара, у якога дома захоўвалася каля 200 бутэлек розных алкагольных напояў. А паводле Адміністрацыйнага кодэкса захоўваць можна толькі 15 літраў алкаголю, набытага ў Беларусі — з айчыннымі акцызамі, і 5 літраў набытага за мяжой. У выніку падаткавікі канфіскавалі ў запаслівага доктара 178 бутэлек каньяку, віскі, гарэлкі, віна ды іншых напояў. І аштрафавалі на 2 мільёны рублёў.

Гэта каб вы ведалі, што можна захоўваць дома. Бо, як кажуць, няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Але як справа дайшла да адказнасці, як і з якой нагоды падаткавікі дабраліся да бара?

Разам са следчымі Следчага камітэта, кажа начальнік падатковай інспекцыі па Савецкім раёне Гомеля Канстанцін Трацэўскі.

Канстанцін Трацэўскі: «Падатковыя органы не могуць зайсці ў жытло без санкцыі, вы ж разумееце. І тут усё адбывалася ў межах крымінальнай справы».

Такім чынам, усё проста: Следчы камітэт у межах крымінальнай справы праводзіў у доме доктара ператрус, следчыя зазірнулі ў бар і… запрасілі далучыцца падаткавікоў. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвярджаюць і ў прэс-службе Следчага камітэта.

«У вытворчасці Упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці знаходзілася крымінальная справа ў дачыненні да мужчыны 1954 года нараджэння па артыкуле 433 «Атрыманне незаконнага ўзнагароджання».

Што да гэтай крымінальнай справы, то, кажуць у Следчым камітэце, яна была «цалкам расследаваная, віна гэтага чалавека ўстаноўленая, ён яе прызнаў, і крымінальная справа з прычыны сталага ўзросту чалавека і яго раскаяння была спыненая на нерэабілітуючых падставах».

Адказваючы на нашы пытанні, прадстаўнік Следчага камітэта шчыра здзіўляўся: расследаванне было завершанае, а справа спыненая яшчэ ў лютым — чаго падаткавікі ўспомнілі яе толькі цяпер?

Канстанцін Трацэўскі: «Спецыфіка нашай вобласці — мы памежжа з Украінай і Расіяй. І мы на гэтым прыкладзе проста тлумачылі заканадаўства: што ёсць 5 літраў, ёсць 30 бутэлек і гэтак далей. Бо людзі з гэтым сутыкаюцца, але пра гэта не думаюць».

А які далейшы лёс канфіскаваных 178 бутэлек алкаголю?

Канстанцін Трацэўскі: «Увесь алкаголь ідзе на знішчэнне. Бо невядома ж, з чаго ён там».

Называць прозвішча доктара ў Следчым камітэце адмаўляюцца, хоць справа па атрыманні ім «незаконнага ўзнагароджання» і была завершаная. Таму адно пытанне гэтай гісторыі застаецца без адказу: па якім прынцыпе мужчына выбіраў, якія з тых амаль 200 бутэлек ён пакіне сабе?

Каментары10

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць