Свет44

Расія прыгразіла скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь

Мінэнерга РФ не выключае скарачэння аб'ёмаў паставак нафты ў Беларусь у сувязі з невыкананнем беларускімі НПЗ абавязацельстваў па сустрэчных пастаўках нафтапрадуктаў у РФ, пытанне будзе абмяркоўвацца, сказаў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.

«Гэта магчыма, будуць праводзіцца кансультацыі, будзе прынятае рашэнне ўрадам. Мы лічым, што трэба карэктаваць пастаўкі ўніз з улікам таго, што не выконваюцца ўмовы, прапісаныя ў нашым пагадненні», — сказаў ён журналістам.

Міністр не адказаў, на які тэрмін могуць быць зніжаныя пастаўкі нафты.

Паводле дамовы паміж краінамі, у выпадку зніжэння паставак у РФ бензіну з Беларусі больш чым на 10% ад аб'ёмаў, прадугледжаных графікам, расійскі бок мае права знізіць у адказ пастаўкі нафты. Мінэнерга РФ красавіка 22 заяўляла, што разгледзіць магчымасць скарачэння паставак нафты ў Беларусь у чэрвені.

У адпаведнасці з раней дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2015 годзе Беларусь павінна атрымаць 23 млн тон расійскай нафты і паставіць у Расію 1,8 млн тон аўтамабільных бензінаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць