Здарэнні44

Экс-намесніка міністра лесу Лісіцу прысудзілі да пяці гадоў і вялізнай кампенсацыі

У Мінску скончыўся працэс над высокім чыноўнікам. Яго судзілі за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Фёдар Лісіца, фота Сяргея Гудзіліна.

Фёдар Лісіца, былы першы намеснік міністра лясной гаспадаркі, правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 5 гадоў. У яго канфіскуюць маёмасць. Ён павінен сплаціць 1 134 754 400 рублёў нанесенай шкоды навакольнаму асяроддзю і 56 737 700 рублёў дзяржпошліны. Лісіцу таксама забаронена займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, на 5 гадоў.

Яго прызналі вінаватым у незаконным будаўніцтве катэджа ў Салігорскім раёне і шэрагу незаконных рашэнняў на пасадзе дырэктара Старобінскага лясгаса. Два эпізоды тычыліся працы непасрэдна ў міністэрстве.

Крымінальную справу супраць Лісіцы завялі 9 красавіка 2014. За пару дзён да гэтага знялі з пасады. Падставай сталі вынікі праверкі, якую праводзілі КДБ, МУС і КДК. Чыноўніка абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Паводле следства, Лісіца незаконна набыў зямельны ўчастак, пабудаваў і прыватызаваў жылы дом, нямэтава выкарыстоўваў бюджэтныя сродкі.

Каля вёскі Яскавічы Салігорскага раёна ён пабудаваў катэдж на 294 м2. Але аказалася, што зямля тая знаходзіцца ў водаахоўнай зоне і адносіцца да ляснога фонду. І будавацца на ёй было нельга. Ужо ў 2005, калі Лісіца быў дырэктарам Старобінскага лясгаса, свой участак ён незаконна вывеў з ляснога фонду, каб легалізаваць. А дом зарэгістраваў на жонку. Цяпер катэдж належыць ужо былой жонцы Лісіцы і знаходзіцца пад арыштам. Калі цягам месяца вялізная сума роднымі былога чыноўніка не будзе сплачана, то гэты катэдж канфіскуюць у прыбытак дзяржавы.

Яшчэ адзін эпізод тычыўся другога катэджа ў в. Тычыны. У 2005—2010, па версіі абвінавачання, Лісіца даў загад выдзеліць участак пад будаўніцтва ведамаснага жытла. Аднак пасля будаўніцтва дома яго не ўвялі ў эксплуатацыю як службовае жытло, каб можна было прыватызаваць. Прычым дом на 252 м2 пабудаваў лясгас, якім кіраваў Лісіца. Дырэктар спачатку засяліўся, а пасля стаў у чаргу як чалавек, які мае па трэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. І прыватызаваў дом. Але яшчэ падчас суда пракурор адмовіўся ад гэтага эпізода, палічыўшы яго законным. Суддзя яго падтрымаў — Лісіца апраўданы.

Калі Лісіцу перавялі ў Мінск, у 2010, ён папрасіў у міністра лясной гаспадаркі выдзяліць службовае жытло. Яму прапанавалі двухузроўневую кватэру ў Ждановічах (111 м2 ). За кошт інавацыйнага фонду зрабілі рамонт, абставілі мэбляй. І тады Фёдар Лісіца звярнуўся з просьбай дазволіць прыватызаваць жытло як асобе, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Але выявілася, што рамантаваць кватэру за сродкі інвестфонду незаконна. А такое распараджэнне, паводле суда, аддаваў сам Лісіца.

Былога намесніка міністра таксама абвінавацілі ў тым, што ў 2012, пакуль ішоў рамонт кватэры ў Ждановічах, пражываў у нумары «люкс» ведамаснай гасцініцы без аплаты.

Фёдар Лісіца ўсе абвінавачанні адкінуў. Яго бараніў нават міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, які праходзіў па справе сведкам.

«Найпрыстойнейшы чалавек і кіраўнік», — ахарактарызаваў былога падначаленага міністр.

Каментары4

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць