Грамадства

Юрый Шульган вызвалены, яго адміністрацыйны пратакол адпраўлены на перагляд

Суд Ленінскага раёна Мінска адправіў на перагляд адміністрацыйны пратакол у дачыненні да 38-гадовага беспрацоўнага Юрыя Шульгана, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Беларусі. 

Шульган быў затрыманы вечарам 18 чэрвеня ў кватэры свайго сябра ў Ленінскім раёне Мінска. Пакінуўшы сёння будынак суда, ён сказаў БелаПАН, што міліцыянеры «фактычна не выставілі ніякіх абвінавачанняў». «Проста прыехалі на кватэру сябра, забралі мяне і пратрымалі ноч у камеры», — сказаў Шульган. 

Раніцай 19 чэрвеня, паводле слоў Шульгана, яго даставілі ў суд, дзе суддзя ўдакладніў яго пашпартныя даныя і паведаміў, што складзены на яго адміністрацыйны пратакол будзе перагледжаны. У чым канкрэтна яго першапачаткова вінавацілі, Шульган так і не ўдакладніў. З пратаколам ён не азнаёміўся, бо «быў шчаслівы, што яго так хутка вызвалілі». 

Раней кіраўнік перадвыбарнага штаба Шульгана Павел Канавальчык меркаваў, што прычынай затрымання маглі стаць нявыплачаныя штрафы па адміністрацыйных правапарушэннях, але сам Шульган так не думае. 

Ён пацвердзіў, што мае вялікую колькасць нявыплачаных штрафаў, у тым ліку за распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы і безбілетны праезд. Аднак, на думку Шульгана, калі б справа была ў нявыплачаных штрафах, то яго не адпусцілі б з суда, а пакаралі б адміністрацыйным арыштам, як гэта было прыкладна год таму. Тады, сказаў беспрацоўны, за нявыплату шматлікіх штрафаў яго асудзілі на 10 сутак арышту. 

Затрыманне Шульган звязвае са сваёй грамадскай актыўнасцю і намерам удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. 

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 20 мая Юрый Шульган заявіў, што штуршком, які прымусіў яго вылучацца кандыдатам у прэзідэнты, стала прыняцце нашумелага дэкрэта № 3 аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства. Паводле слоў Шульгана, ён вырашыў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты «не з-за зарплаты, а з пачуцця адказнасці за дармаедаў». 

Выкладчык гісторыі па адукацыі, Шульган апошнія 15 гадоў не працуе. «Я не магу ў сённяшняй краіне выкладаць рэальную гісторыю, а ашукваць дзяцей я не магу» — так ён тлумачыць свой статус беспрацоўнага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

Слава Камісаранка падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы9

Трамп патрабуе па мільярдзе долараў ад краін за пастаяннае членства ў Радзе міру, якую ён стварае. Старшынёй будзе ён сам9

Лепяць магілкі ды саромяць у тыктоку: як беларусы змагаюцца за расчышчаныя ад снегу месцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі3

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць