Грамадства1010

На «Джазавы вечар» каля Ратушы мінчукоў прапускалі праз металашукальнікі паўз аўтазак

Такой колькасці спецслужбаў і спецназаўцаў цэнтр Мінска не бачыў, мабыць, з «вечароў апладысментаў».

У суботу ўвечары ўся плошча Свабоды — ад Нямігі да гатэля «Еўропа» — была агароджаная турнікетамі, а па перыметры праходы ахоўвалі сотні спецназаўцаў, міліцыянтаў і сілавікоў у цывільным. Такога збору людзей у форме беларуская сталіца не бачыла, мабыць, з часоў усеагульнага хапуна пратэстных «вечароў апладысментаў».

Гэтым разам усё гэта было санкцыянавана ўладамі і арганізавана ў сувязі з візітам у Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла, які ў суботні вечар праводзіў у Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска набажэнства.

Усю пляцоўку ля царквы запоўнілі сотні і сотні праваслаўных вернікаў, якія назіралі за службай з некалькіх экранаў. Аднак прайсці асабісты надгляд у сілавікоў прыйшлося не толькі ім. Але і ўсім ахвотным трапіць у Верхні горад, а таксама тым, хто адмыслова прыехаў сюды дзеля так чаканага многімі «Джазавага вечара».

Каб дабрацца да мэты — кафэ або сцэны - даводзілася прайсці адзін, а то і два кантрольна-прапускныя пункты, прычым, з даглядам мужчын-жанчын-дзяцей — асабістым, а таксама асабісты рэчаў.

Двое спецназаўцаў сказалі карэспандэнту «Салiдарнасцi», што такое «новаўвядзенне» звязана са службай кіраўніка РПЦ па-суседску і што «хутка турнікеты прымуць».

Аднак каля 20.30 чэргі ля КПП расцягнуліся на дзясяткі метраў, а многія з тых, хто прыйшоў расслаблена паслухаць жывую музыку, — папросту сыходзілі. Турнікеты прынялі толькі позна ўвечары.

Тым часам у нядзельная раніца ў сацыяльных сетках ўжо абмяркоўваюць пост абурэння «Про джазавыя вечары ў Мінску і як можна ўсё сапсаваць».

Зрэшты, судзіце самі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць