Былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт назваў выбар грэкаў на сённяшнім рэферэндуме трагедыяй.
«Такім чынам, відавочная большасць грэкаў не жадае прыняць дапамогу іншых краін ЕС. Што ж, гэта іх выбар. Але ён трагічны», — заявіў ён.
Раней віцэ-старшыня фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў у нямецкім Бундэстагу Міхаэль Фукс сказаў, што прэм'ер-міністр Грэцыі выклікаў катастрофу, і зараз яму давядзецца «збіраць усё з аскепкаў». Кіраўнік асацыяцыі ашчадных банкаў Германіі да гэтага дадаў, што Грэцыя парушыла правілы еўразоны і таму павінна пакінуць валютны саюз, піша агенцта Ройтэрз.
Каментары