Меркаванні1919

Віталь Станішэўскі: Святкаваць Купалле з 6 на 7 ліпеня гістарычна правільна

На маю думку, дата беларускага Купалля 6 ліпеня — правільная. Пагартайце падшыўкі «Нашай Нівы» 1910 і 1911 года, тады свята прыпадала на ноч з 23 на 24 чэрвеня старога стылю.

Гэтую ж дату фіксуе і Кіркор у ранейшай «Живописной России» (1882). А менавіта з тагачасных народных абрадаў Купалле і трапіла ў святы беларускага народу, які тады адраджаўся, г.зн. з канкрэтнай датай, а не тэарэтычнымі выкладкамі пра сонцастаянне і розніцу між юліянскім і грыгарыянскім календаром.

Беларусы святкавалі Купалле так, як святкавалі, і калі яны прывязвалі гэта да хрысціянскага свята, якое святкавалася паводле адпаведнага календара, то на тое была іх воля. Калі нехта цікавіцца традыцыяй, то дзіўна тэарэтызаваць, а не прымаць яе як ёсць. Юліянскі каляндар быў у праваслаўнай царквы ВКЛ, працягнуўся ва ўніяцкай аж да 1839, калі яе скасавалі, і далей быў у праваслаўнай. То бок, традыцыя святкаваць у дату, адрозную ад непасрэднай даты сонцастаяння, трывала стагоддзямі.

Пад пытаннем — што было ў беларускіх каталікоў, г.зн. у той часткі ўніятаў, што не перайшла ў праваслаўе. Тут просьба да больш дасведчаных спецыялістаў асвятліць гэты момант. З афіцыйным прыняццем грыгарыянскага календара Купалле прыпала адпаведна на ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаваць Купалле раней — гэта нейкая мадыфікацыя традыцыі.

Каментары19

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць