Каханне і сэкс5959

У ЗША яшчэ адну настаўніцу судзяць за сэкс са старшакласнікамі

У ЗША ідзе суд над школьнай настаўніцай, якая была арыштаваная за сэксуальныя адносіны з вучнямі старэйшых класаў.

36-гадовая Брыян Алціс, якая выкладала ангельскую мову ў адной са школ у прыгарадзе Солт-Лэйк-Сіці (штат Юта) паўстала перад судом за тое, што, згодна з версіяй абвінавачвання, у перыяд з 2013 па 2014 гг. спакусіла траіх непаўналетніх юнакоў: аднаго шаснаццацігадовага, двух іншых — сямнаццацігадовых. Бок абвінавачвання запатрабаваў для падсуднай 30 гадоў турэмнага зняволення, паведамляе The Huffington Post.

Абвінавачванне Алціс выставілі ў красавіку гэтага года. Падсудная сама прызналася ў спакушэнні траіх сваіх вучняў. За кожны з трох эпізодаў жанчына можа атрымаць да 15 гадоў турэмнага тэрміну. Аднак, па законах штата, максімальнае пакаранне за падобныя злачынствы — 30 гадоў пазбаўлення волі. Паводле прысуду, Алціс павінна адседзець два гады, перш чым зможа падаць хадайніцтва аб умоўна-датэрміновым вызваленні.

Падчас дачы паказанняў у судзе падсудная плакала і перапрошвала сваякоў пацярпелых. Алціс заявіла, што яна таксама чалавек і трапіла ў складаную жыццёвую сітуацыю. Адвакаты жанчыны будуюць абарону на тым, што Алціс пакутавала з-за хатніх зневажанняў і праблем з самаацэнкай, і таму ўступіла ў адносіны з падлеткамі.

Маці аднаго з юнакоў, заявіла, што настаўніца нанесла падлеткам не толькі фізічную, але і маральную шкоду. «Я цалкам упэўнена магу сказаць, што хлопчыкі сталі яе ахвярамі», — сказала яна.

У той жа час, адзін з падлеткаў наўпрост заявіў, што не лічыць сваю настаўніцу злачынцай. Паводле яго слоў, абвінавачванні супраць Алціс проста смешныя і яна не заслугоўвае зняволення.

Як адзначаюць мясцовыя СМІ, кіраўніцтва школы ведала пра сувязь настаўніцы з вучнямі, але толькі абвясціла ёй вымову і не звольніла.

На мінулым тыдні 30-гадовую настаўніцу з Фларыды Джэніфер Фіхтэр прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі за сэкс з трыма яе 17-гадовымі вучнямі.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць