Свет7979

Расійскі акцёр Алег Табакоў назваў украінцаў «убогімі» і паказаў уласнае невуцтва

Вядомы савецкі і расійскі акцёр і рэжысёр Алег Табакоў лічыць украінцаў «ў нейкім сэнсе убогімі», цёмнымі і непісьменнымі людзьмі. Пра гэта ён заявіў у каментары «Рен-ТВ» у адказ на фармаванне ўкраінскім Мінкультам «чорнага спісу» расійскіх артыстаў.

«Яны і так не вельмі прасветленыя Як бабуля ў сэрцах казала: «Та плюнь ты на іх. Гэта ж тэмні та нэграмотні люды». Бяда ў тым, што людзі нармальныя будуць пакутаваць ад таго, што нармальная інфармацыя ніяк да іх не трапляе. Гэта ж трэба, каб хтосьці з насельнікаў гэтай краіны знутры нешта зразумеў. Я вам так скажу: сорамна за тыя мярзоты, якія яны робяць, забіваючы людзей і руйнуючы іх жыллё А так, адгукацца на іх… Я махнуў рукой, нягледзячы на тое, што ў мяне адна чвэрць крыві ўкраінская «, - сказаў Табакоў.

Па словах рэжысёра, «гэта выклікае пачуццё няёмкасці і сораму».

«Я шкадую іх, разумееце Яны ў нейкім сэнсе ўбогія

А зараз я зусім такую сакраментальную думку вам скажу: бяда ж сапраўдная заключаецца ў тым, што ва ўсе часы іх найлепшыя прадстаўнікі інтэлекту, літаратуры - Яны ў параўнанні з рускімі былі недзе на другой або трэцяй пазіцыі», - заявіў расійскі культурны дзеяч.

Далей Табакоў разважае пра вартасці ўкраінскіх пісьменнікаў, залічыўшы да апошніх, чамусьці, і Элізу Ажэшку — беларускую польскамоўную пісьменніцу, пахаваную ў Гродне.

* * *

8 ліпеня Міністэрства культуры Украіны ўнесла ў «чорны спіс» 117 артыстаў з Расіі - пералік асоб, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны.

* * *

Алег Табакоў у сакавіку 2014 быў сярод расійскіх дзеячоў культуры—падпісантаў заявы ў падтрымку пуцінскай агрэсіі ў Крыме.

Каментары79

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць