Грамадства

Мінадукацыі: Кіраўнікі ВНУ нясуць персанальную адказнасць за неабгрунтаванае павышэнне кошту навучання

Кіраўнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў нясуць персанальную адказнасць за неабгрунтаванае павышэнне кошту навучання, гаворыцца ў каментарыі прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі Беларусі, апублікаваным на сайце ведамства. 

Як паведамлялася раней, цэны на навучанне ў 2015/2016 навучальным годзе беларускія ВНУ павысілі ў сярэднім на 10—15%. Напрыклад год вучобы на першым курсе дзённага аддзялення галоўнай ВНУ краіны — Белдзяржуніверсітэта — будзе каштаваць ад 19,48 млн. да 24,68 млн. рублёў (летась максімальны кошт навучання складаў 21,52 млн.). 

Прэс-цэнтр Мінадукацыі адзначае, што «цэны на навучанне на платнай аснове ў дзяржаўных установах адукацыі вызначаюцца зыходзячы з неабходных затрат на падрыхтоўку спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці».

Ведамства падкрэслівае, што «ў дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі кошт навучання на платнай аснове, устаноўлены з 1 верасня 2014 года, заставаўся нязменным на працягу 2014/2015 навучальнага года», нягледзячы на павышэнне ў гэты перыяд зарплат работнікаў бюджэтных арганізацый, а таксама росту тарыфаў на камунальныя паслугі, паслугі сувязі.

Мінадукацыі нагадвае, што «ў адпаведнасці з заканадаўствам ВНУ і ССНУ ўстанаўліваюць з 1 верасня 2015 года кошт навучання для навучэнцаў I курсу з улікам наяўнага памеру тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай для работнікаў бюджэтных арганізацый, узроўню цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі і паслугі сувязі па стане на 1 ліпеня 2015 года».

«Кошт навучання па раней заключаных дагаворах на навучанне (для навучэнцаў II—V курсаў) з 1 верасня не змяняецца», — запэўнілі ў Мінадукацыі. 

Адзначаецца таксама, што «на падставе заяў грамадзян, улічваючы сацыяльную значнасць падрыхтоўкі спецыяліста на платнай аснове, кіраўнікі дзяржаўных устаноў адукацыі могуць збіраць плату за навучанне з адтэрміноўкай або растэрміноўкай плацяжу».

«Звяртаем увагу, што кіраўнікі ўстаноў адукацыі нясуць персанальную адказнасць за неабгрунтаванае павышэнне кошту навучання», — падкрэсліваецца ў каментарыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыляцелі, родныя!» Каля Белавежскай пушчы пабачылі буслоў ВІДЭА

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы14

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць