Свет55

Фабрыка Парашэнкі выйграла суд у расійскіх падаткавікоў

Ліпецкая кандытарская фабрыка Roshen, якая належыць прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, выйграла суд ў Федэральнай падатковай службы Расіі.

Паводле дадзеных інфармагенцтваў, абласны арбітраж прызнаў незаконным рашэнне ФНС налічыць фабрыцы 35 млн рублёў пеняў і штрафаў. Акрамя таго, суд скасаваў рашэнне падаткавікоў не кампенсаваць фабрыцы 26 млн рублёў ПДВ.

Прычыны прыняцця такога рашэння невядомыя, паколькі апублікаваная толькі яго рэзалютыўная частка. Матывіроўка будзе дадзеная пазней. У бакоў ёсць месяц на абскарджанне прынятага арбітражам рашэння.

Абодва абскарджаныя фабрыкай рашэнні падаткавікі прынялі па выніках апошняга квартала мінулага года. Прэтэнзіі ў ФНС выклікаў дагавор фабрыкі з будаўнічай кампаніяй «Металімпрэс».

Падаткавікі лічылі, што кампанія выконвала работы па завышанай цане, што дазволіла фабрыцы атрымаць неабгрунтаваную падатковую выгаду за кошт завышэння падатковых вылікаў па ПДВ.

Акрамя ФНС, прэтэнзіі да фабрыкі выказваў Следчы камітэт Расіі. Яго прадстаўнікі сцвярджаюць, што за кошт падобнай схемы Roshen ў 2012 і 2013 гадах скраў з расійскага бюджэту 180 млн рублёў.

У дачыненні да фабрыкі была распачатая справа аб махлярстве. На прадпрыемстве адбыліся ператрусы. Акрамя таго, суд арыштаваў маёмасць Roshen агульным коштам каля 2 млрд рублёў.

Ліпецкая фабрыка Roshen з'яўляецца расійскім даччыным прадпрыемствам аднайменнага ўкраінскага канцэрна, заснаванага Пятром Парашэнкам яшчэ да пачатку яго палітычнай кар'еры.

У пачатку чэрвеня прэзідэнт паабяцаў прадаць свой бізнэс, каб пазбегнуць канфлікту інтарэсаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

У гандлёвым комплексе «Першы нацыянальны» ў Мінску прадаецца кватэра3

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

«Люблю сваю працу» — напісаў у сацсетках беларускі міліцыянер у балаклаве. Яму адказалі жорстка27

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць