Улада44

У Мінабароны не кажуць, ці дзяжурнае звяно расійскіх Су-27 яшчэ знаходзіцца ў Баранавічах

Начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў не даў БелаПАН пэўнага адказу на пытанне, ці знаходзіцца дагэтуль на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах дзяжурнае звяно расійскіх знішчальнікаў Су-27. 

Сёння ў сумесным інтэрв'ю «Еўрарадыё», «Радыё Свабода» і парталу tut.by прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Я не ведаю, нясуць яны цяпер дзяжурства ці не. Па-мойму, яны адбылі сёння. Самалётаў расійскіх у нас тут няма». 

«Расійскіх авіяцыйных часцей на тэрыторыі Беларусі няма, — заявіў БелаПАН Уладзімір Макараў. — Перыядычна ў адпаведнасці з пагадненнем аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА выконваюцца сумесныя мерапрыемствы па ахове паветранай прасторы Саюзнай дзяржавы». 

Пры гэтым крыху раней у камандаванні Ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі агенцтву неафіцыйна заявілі, што дзяжурнае звяно расійскіх знішчальнікаў па-ранейшаму знаходзіцца на аэрадроме ў Баранавічах. 

Нагадаем, звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27П 159-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка 105-й гвардзейскай змешанай авіяцыйнай дывізіі 1-га камандавання ВПС і СПА Заходняй ваеннай акругі РФ пераляцела на аэрадром у Баранавічах 8 снежня 2013 года. Разам з лётным складам бортам Іл-76 сюды прыбыў і тэхнічны персанал. І лётчыкі, і тэхнікі былі размешчаныя ў Баранавічах. Праз два дні расійскія лётчыкі заступілі на сумеснае з беларусамі баявое дзяжурства па ахове паветраных межаў Саюзнай дзяржавы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка2

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома3

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам11

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка2

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць