Міністэрствам гандлю з 11 жніўня прыпыненая дзейнасць адзінаццаці магазінаў і аб'ектаў грамадскага харчавання ААТ «Постторг», створанага раней на базе Райхарчгандлем Партызанскага раёна Мінска.

Як паведамляе прэс-служба Мінгандлю, у ходзе пазапланавай праверкі ўстаноўлены шэраг парушэнняў гандлёвага заканадаўства: невыкананне асартыментных пералікаў тавараў, невыкананне тэмпературных рэжымаў захоўвання прадуктаў, правядзенне мерапрыемстваў, якія стымулююць рэалізацыю алкагольных напояў і піва, адсутнасць цэннікаў на тавары і іншыя парушэнні.
Акрамя таго, у кожным другім з правераных аб'ектаў да продажу прапаноўваліся тавары з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці (захоўвання).
Для прыняцця мер і ліквідацыі выяўленых парушэнняў кіраўніцтву ААТ «Постторг» адведзена 10 дзён.
Сярод іншага, зачынены і вядомы магазін «Торты» на вуліцы Казлова ў цэнтры Мінска.
Каментары