Свет

«Газпром» скараціў пастаўкі газу ва Ўкраіну напалову

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў, пасьля таго, як у 19 гадзінаў па менскім часе скончыўся тэрмін, адведзены расейскай кампаніяй «Нафтагазу» на пагашэньне запазычанасьці.

Прэс‑служба расейскага «Газпрому» сьцьвярджае, што Украіна распачала несанкцыянаваны адбор газу.

Нібыта толькі за суткі было адабрана 104 млн куб. м газу, што складае каля 70 % сутачнага аб’ёму паставак. У адказ «Газпром» паабяцаў сёньня а 19‑й скараціць аб’ём паставак яшчэ на 25%. Скарачэньне паставак паліва на 50% зробіць відавочным магчымы несанкцыянаваны адбор газу ўкраінскім бокам, мяркуюць у «Газпроме». Афіцыйны прадстаўнік холдынгу Сяргей Купрыянаў паведаміў, што нагодай для жорсткіх захадаў кампаніі стала тое, што Ўкраіна не разьлічылася за расейскі газ і не падпісала новых кантрактаў. Ён заклікаў вырашаць гэтыя пытаньні за сталом перамоваў, паведамляе Газета.ру.

Расейскія аналітыкі Аляксей Макаркін і Дзьмітры Абзалаў мяркуюць, што цяпер ў «Газпрому» зьявіўся шанец давесьці няздольнасьць Украіны выконваць свае абавязкі па бесперабойным транзыце расейскага газу ў Заходнюю Эўропу. Бескампраміснасьць холдынгу павінна прадэманстраваць бессэнсоўнасьць гандлю ў пытаньнях вызначэньня цэнаў на газ іншым удзельнікам рынку, і Беларусі ў тым ліку.

Са свайго боку НАК «Нафтагаз‑Украіна» выступіў з заявай, што абмежаваньне паставак газу ва Ўкраіну супярэчыць галоўнаму прынцыпу тэхнічных умоваў узаемаадносінаў паміж кампаінямі ў газавай сфэры. А менавіта, забесьпячэнью «Нафтагазам» бесперабойнага і безаварыйнага транзыту расейскага газу эўрапейскім спажыўцам, пры ўмове забесьпячэньня газавага балянсу Ўкраіны. Украінская кампанія заявіла, што своечасова даслала ў Маскву неабходныя дакумэнты для ўрэгуляваньня адносінаў у газавай сфэры, аднак не атрымала ніякіх прапановаў у адказ. НАК «Нафтагаз‑Украіна» запэўніў, што гарантуе бесперабойны транзыт для эўрапейскіх спажыўцоў датуль, пакуль гэта ня будзе пагражаць энэргетычнай бясьпецы Ўкраіны. Паводле інфармацыі кампаніі, яе афіцыйна не паведамілі пра чарговае скарачэньне паставак газу, а першае скарачэньне ад 3 сакавіка склала 32,2%, а не 25%, як заявіў «Газпром». Прадстаўнікі ўкраінскай кампаніі выказалі гатоўнасьць вылецець у Расею на перамовы, паведаміла РБК‑Україна.

Нагадаем, што ўпершыню ў гэтым годзе «Газпром» прыгразіў скарачэньнем паставак газу ва Ўкраіну 10 лютага. Тады, паводле расейскага боку, цягам першых дзьвюх месяцаў бягучага году Ўкраіна нібыта прысабечыла 1 млрд 700 млн кубамэтраў расейскага газу і спажывала «без аніякіх дакумэнтаў».

Той канфлікт скончыўся перамовамі прэзыдэнтаў дзьвюх краінаў у Маскве, у выніку якіх Украіна дабілася адмовы ад пасярэднікаў у пастаўках газу і абавязалася сплаціць бягучую запазычанасьць.

* * *

Увечары афицыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў, што пасьля таго, як у 19 гадзінаў па менскім часе выцек тэрмін, адведзены расейскай кампаніяй «Нафтагазу» на пагашэньне запазычанасьці, «Газпром» скараціў пастаўкі газу яшчэ на 25%.

Тым часам, яшчэ ўчора Эўрасаюз заклікаў абедзьве краіны да хутчэйшага ўрэгуляваньня газавага скандалу, паведамляе Русская служба BBC. «Эўракамісія заклікала абодва бакі знайсьці хутчэйшае і канчатковае рашэньне камэрцыйнай праблемы. Мы працягваем уважліва сачыць за разьвіцьцём сытуацыі», ‑‑ паведаміў ў панядзелак у Брусэлі прадстаўнік Эўракамісіі Мішэль Сэркон.

Паводле падлікаў агенцтва Інтэрфакс, кожны дзень чарговага газавага канфлікту Расеі з Украінай наносіць беларускаму бюджэту шкоду на 140 тысяч даляраў. У «Белтрансгазе» гэтую лічбу не камэнтуюць.

Аглядальніца газэты «Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак, у інтэрвію Радыё Свабода збольшага пагадзілася з такой ацэнкай.

«Сапраўды, Беларусь не атрымлівае гэтых грошай за прапампоўваньне газу ва Ўкраіну праз нашу тэрыторыю. Гэта за тую частку, якая пастаўлялася праз нашу газавымяральную станцыю «Мазыр». Страты прыблізна такія», — мяркуе Тацяна Манёнак.

Калі ад гэтага канфлікту цярпіць беларускі бюджэт, то ці не паспрабуе Беларусь прысьпешыць яго разьвязаньне? Тацяна Манёнак такі ўдзел Беларусі ў расейска‑ўкраінскай спрэчцы выключае. Яна нагадвае, што ўжо цяпер 25% акцыяў «Белтрансгазу» належыць расейскаму «Газпраму», а праз тры гады ў расейцаў будзе палова акцыяў. «У гэтым канфлікце Беларусь будзе на баку Расеі або проста адмаўчыцца», — прагназуе Тацяна Манёнак. Аднак журналістка мяркуе, што салідарная з Украінай пазыцыя ў пэўных палітычных умовах была б карысная:

«Калі б Беларусь і Ўкраіна выступілі салідарна, як транзытныя краіны, разам было б лягчэй змагацца з манапалістам‑«Газпрамам». Але пакуль кожная краіна вытаргоўвае сабе ўмовы самастойна. Беларусь гэта робіць пакуль пасьпяхова. На першы квартал мы маем вельмі спрыяльныя кошты, і гэта можа захавацца на ўвесь год».

Тацяна Манёнак мяркуе, што цяперашні канфлікт паміж «Газпрамам» і ўкраінскім урадам на чале зь Юляй Цімашэнкай будзе вырашаны празь некалькі дзён: бакі знойдуць кампраміс. «Інакш прыйдзецца зноў абмяжоўваць пастаўкі ў Эўропу, а паўтарэньня гэтага скандалу ніхто не захоча», — кажа Тацяна Манёнак.

Увечары стала вядомая рэакцыя Эўрасаюзу: ён патрабуе бесьперабойнасьці паставак.

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі51

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць