Літаратура55

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за жнівень

Тры травелогі — адзін сучасны, адзін — з эпохі барока, і адзін касмічны. Таксама дзіцячыя вершы і перавыданая класіка.

1. «Рома едзе — 2», Рома Свечнікаў

Рома дома, а завяршальная кніга аб яго кругасветным падарожжы – ужо ў кнігарні.

2. «Нататкі таткі», Андрэй Хадановіч

Адзін з самых вядомых паэтаў Беларусі паспрабаваў сябе ў жанры дзіцячай паэзіі — атрымалася вельмі файна.

3. «Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы», Адам Глобус

Міфы і казкі пра людзей і жывёл Менска ды яго ваколіцаў.

4. «Авантуры майго жыцьця», Саламея Пільштынова

Прыгодніцкія мемуары навагрудскай лекаркі ХІХ ст.

5. «Зэльманцы», Мойша Кульбак

Перавыданне рамана пра жыццё адной сям'і ў адным менскім двары. Пераклад з ідыш Віталя Вольскага.

6. «Лясная трывога», Віктар Гардзей

Шыкоўна ілюстраваная гісторыйка аб з'яўленні ў лесе небяспечнага звера насарога.

7. «Сем камянёў», Аляксей Шэйн

Прыгоды Яся ў каралеўстве Эферыі ў рамане ў стылі фэнтэзі.

8. «Дзеці Аліндаркі», Альгерд Бахарэвіч

Адзін з самых важных сёлетніх раманаў — пра «вечных дзяцей Беларусі».

9. «Аўтаспынам па галактыцы», Дуглас Адамс

Практычны дапаможнік па выжыванні ў адкрытым космасе ў перакладзе Паўла Касцюкевіча.

10. «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагодзьдзях», Наталля Сьліж

Чаму браліся шлюбам у падлеткавым узросце, як адбываўся шляхецкі шлюб, як сямейнае жыцьцё рэгулявалася заканадаўствам ВКЛ і шмат яшчэ чаго цікавага.

Сьпіс уклала таваразнаўца кнігарні «Логвінаў» Паўліна Вітушчанка.

Удакладніць актуальную колькасьць і кошт кніг можна па тэлефону (17)2906306 альбо задаўшы пытаньне на старонцы Кнігарні ў фэйсбуку.

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за чэрвень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за май

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за красавік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за студзень 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за лістапад 

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за кастрычнік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за верасень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за люты

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка сказаў, што Быкаў ставіў эканамічны суверэнітэт вышэй за беларускую мову. Навумчык: Не чуў ад Быкава нічога і блізка падобнага60

Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Мелказёрава1

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў66

«Найлепшы калядны падарунак»: беларуска перамагла бюракратыю і атрымала ў Нарвегіі пашпарт замежніка3

Лойка пра Лукашэнку: Ну нельга да такой ступені сачыць за парадкам дня дэмсіл1

«Хатняя гаспадыня», якая стала прэзідэнткай, але не змагла змяніць Нікарагуа 1

У прэстыжным ліцэі Варшавы зацкавалі ўкраінку. Міністр замежных спраў Украіны заклікае паказальна караць за ксенафобію16

Гайд па месцах, дзе можна традыцыйна адсвяткаваць Каляды3

Рутэ: Што б ні адбывалася ў Расіі, мы не павінны быць наіўнымі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць