Культура1111

Дачка Аляксея Караля Ірына Віданава: «Тата адышоў лёгка, у сне»

У суботу, 12 верасьня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітоляга, галоўнага рэдактара газэты «Новы час». Яму было 70 гадоў. У апошні час сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі.

Дачка Ірына Віданава распавяла радыё «Свабода» пра апошнія дні Аляксея Караля: 

«Год таму тата меў апэрацыю і праходзіў курс лекаваньня. Але, калі даведаліся, што хвароба не адступае, то прынялі супольнае рашэньне, каб паехаць на лекаваньне ў Сынгапур — у сям’ю сына і майго брата, дзе ён жыве і працуе мэнэджэрам міжнароднай фінансавай кампаніі. Да таго ж у брата год таму нарадзіўся сын —- гэта было адным з аргумэнтаў на карысьць паездкі ў Сынгапур. 

Тата не зьбіраўся паміраць. Але ў яго пагоршыўся стан ў апошнія тры тыдні — абвастрэньне раку на тле каранарнай хваробы сэрца, такое здараецца. Тады патрапіў у шпіталь, але памёр ён дома. Што нас супакойвае, дык гэта тое, што ён адышоў так, як і хацеў адыйсьці: ён не пакутаваў — памёр у сьне і гэта здарылася хутка. Да апошняга ён заставаўся самім сабой і адышоў такім, якім яго тут ведалі — такім ён і сышоў. Ён прасіў, каб яго крэміравалі там, а пахавалі тут. Зараз мы высьвятляем, якім чынам гэта арганізаваць.

Тата сфармаваў мяне і майго старэйшага брата, як асобаў, мы абое — гісторыкі паводле адукацыі, і ад яго ішла бясконцая любоў да Беларусі, вера ў яе будучыню. Гэта нас аб’ядноўвала, як і іншыя каштоўнасьці, якія мы падзялялі. 

Я думаю, што ён пакінуў сьлед у гісторыі: адкрываў імёны рэпрэсаваных, служыў справе беларусізацыі і свабодзе слова, ніколі ня здраджваў ідэям дэмакратыі і свабоды. Спадзяюся, што ён застанецца ў пераліку тых, каму яшчэ скажам дзякуй».

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні12

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома8

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць