Улада66

«Захад — партнёр, Расія — саюзнік»: апублікаваная перадвыбарная праграма Гайдукевіча

Перадвыбарная праграма кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Сяргея Гайдукевіча апублікавана на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня».

БелТА

Адзін з праграмных тэзісаў Гайдукевіча — правядзенне бліжэйшых выбараў у парламент па змешанай прапарцыянальна-мажарытарнай выбарчай сістэме. Кандыдат лічыць, што ў гэтых выбарах павінны прыняць удзел усе «канструктыўныя сілы, настроеныя на стваральную работу на карысць грамадзян і Беларусі».

Гайдукевіч абяцае, што «зробіць з чыноўнікаў дзяржаўнікаў», гэта значыць людзей, якія ўсведамляюць «усю асабістую адказнасць перад Айчынай, адказваюць за свае дзеянні і не баяцца праяўляць ініцыятыву на карысць Радзіме». Палітык выступае і за пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў самакіравання.

У праграмным тэксце таксама заяўлена, што Гайдукевіч катэгарычна супраць авантурызму ў палітыцы, таму што ведае: любы эксперымент у палітыцы — гэта эксперымент на людзях.

Кандыдат заяўляе і аб тым, што трэба наблізіць мінімальны памер аплаты працы да пражытачнага мінімуму. Таксама ён выступае за адраджэнне працоўнай пенсіі, а ў перспектыве - за персаніфікацыю пенсійных рахункаў і развіццё сістэмы недзяржаўнага пенсійнага забеспячэння. Гайдукевіч лічыць неабходным таксама сур'ёзна павысіць узровень сацыяльных гарантый непрацаздольным. Эканамічны рост, на яго думку, павінен грунтавацца на стымуляванні развіцця легальнага сектара эканомікі, а ценявую эканоміку неабходна выцясняць. «Бізнес — матор эканомікі», — таксама заяўлена ў праграме. Гайдукевіч прапануе вызваліць ад арэнднай платы на тры гады сярэдні і малы бізнес, а таксама перадаць такому бізнесу пустуючыя адміністрацыйныя памяшканні.

«Адукацыя павінна адпавядаць патрэбнасцям асобы, грамадства, краіны», — таксама падкрэслівае кандыдат.

Што датычыцца знешняй палітыкі, то «неабходна трымаць парытэт паміж Захадам і Усходам, быць своеасаблівай усходнеславянскай Швейцарыяй». Пры гэтым Захад — партнёр, Расія — саюзнік. Акрамя таго, Гайдукевіч абяцае праводзіць шматвектарную палітыку.

Раней былі афіцыйна апублікаваны праграмы Аляксандра Лукашэнкі і Мікалая Улаховіча. Праграмныя тэксты Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча таксама былі абнародаваныя практычна ў пачатку перыяду агітацыі, аднак гэта не былі афіцыйныя публікацыі. 

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.

Чытаць праграму цалкам >>>

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Усе навіны →
Усе навіны

Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас1

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней4

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць