Аўто33

Volkswagen прызнаўся, што фальсіфікаваў вынікі тэстаў сваіх машын. Audi таксама ўцягнутыя

Акцыі нямецкага аўтамабільнага гіганта Volkswagen AG упалі амаль на 16% у пачатку таргоў ў Франкфурце на фоне скандалу пра падробку дадзеных тэстаў на выкіды шкодных газаў у атмасферу. Пра гэта паведамляе ВВС.

Кампанія прызналася ў фальсіфікацыі дадзеных на мінулым тыдні пасля расследавання амерыканскага Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя, прынесла прабачэнні і пачала ўнутранае расследаванне. Падробка вынікаў тэставання закранула каля паўмільёна машын з дызельнымі рухавікамі ў ЗША.

Volkswagen спыніў продажы некалькіх мадэляў аўтамабіляў 2015 і 2016 мадэльнага шэрагу, але адклікаць іх пакуль не плануе.

Нізкія выкіды парніковых газаў у атмасферу былі адным з асноўных пунктаў рэкламнай кампаніі Volkswagen і маглі стаць прычынай таго, што нямецкаму гіганту ўдалося абысці па продажах аўтамабілі канцэрна Toyota.

Цяпер кампаніі пагражае штраф за кожную машыну, якой датычыцца фальсіфікацыя, што ў суме можа складаць каля $18 млрд.

У скандал уцягнутыя таксама машыны Audi. Следам за ЗША сваё расследаванне распачала Паўднёвая Карэя.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі8

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь3

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі3

Беларус стаў найбуйнейшым гандляром кветак у Эстоніі, скарае Фінляндыю і нацэльваецца на Швецыю6

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі4

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі8

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць