Улада77

Студэнтка, якая не галасавала датэрмінова: Нічога мне за гэта не было!

На датэрміновае галасаванне студэнты ідуць масава, цэлымі групамі. Хто за выходны і магчымасць паехаць дадому, каго папрасіў куратар, а каго проста запалохалі, што выселяць з інтэрната.

Мы вырашылі адшукаць «героя», які не паддаўся на ўгаворы і вырашыў галасаваць у дзень выбараў. І знайшлі, адну студэнтку БДУ, Волю. Яна жыве ў інтэрнаце, а таму прыходзіць туды, калі ўчастак для галасавання ўжо закрываецца.

Еўрарадыё: Не баяліся, што выселяць з інтэрнату за адмову галасаваць датэрмінова?

Воля: Я не хачу датэрмінова галасаваць. Мяне асабліва не прымушалі, была зацікаўленасць. Кшталту, дзяўчына, пачакайце, а вы будзеце галасаваць? І калі я казала, што збіраюся 11-га ісці галасаваць, здзіўляліся.

Еўрарадыё: Можа, вы неяк асабліва размаўлялі з адміністрацыяй, каб не чапалі?

Воля: Не. Была ў мяне адна хітрынка. Я намагалася прыходзіць у інтэрнат, калі на выбарчым участку перапынак. Ці калі ён ужо закрыўся. То бок проста каб мяне не чапалі.

Еўрарадыё: І праблем пакуль не было?

Воля: У мяне асабіста не. Мне не пагражалі. Хаця некаторых дастаткова катэгарычна спынялі каля ўчастка ў інтэрнаце. Ведаю, што дэканат збіраецца з другім курсам праводізць сход, бо «мала хто прагаласаваў». Майго аднагрупніка досыць жортска адпраўлялі галасаваць, калі ён сказаў, што хоча ісці непасрэдна ў дзень выбараў. Адміністрацыя інтэрната сказала, што яму яшчэ тут год жыць. Бо нібы па законе яго выселіць не могуць.

Еўрарадыё: А хто канкрэтна прымушае галасаваць у інтэрнатах?

Воля: Калі студэнты выходзяць з інтэрната, пачынаецца дыялог паміж студэнтамі і загадчыцай інтэрната. Бо зараз яна сядзіць на вахце.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць