Свет2727

Украіна будзе патрабаваць ад Расіі $50 млрд за Крым і Данбас

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што яго краіна мае намер запатрабаваць у Расіі не менш за $50 млрд (каля трыльёна грыўняў) за анексаваныя Крым і разбураны Данбас.

Украінскі прэм'ер адзначыў, што зараз Кіеў рыхтуецца да юрыдычнай вайны з Расіяй. Акрамя кампенсацый прадметам судовага разбору можа стаць адмова Масквы рэструктураваць Украіне яе доўг у 3 млрд даляраў.

Яцанюк заклікаў Расію вызначыцца з пазіцыяй у дачыненні да рэструктурызацыі доўгу да 29 кастрычніка. Паводле яго слоў, Кіеў прапануе Маскве рэструктурызаваць і часткова спісаць запазычанасць. Іншых умоў, па словах прэм'ера, Расія не атрымае.

Расійскія ўлады раней адмовіліся рэструктураваць доўг і заявілі, што Украіна павінна пагасіць яго ў поўным аб'ёме. У той жа час іншыя крэдыторы Кіева пайшлі яму на саступкі ў сувязі з цяжкай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што пазіцыя Расіі ў дачыненні да доўгу не зведала змен. Яго таксама здзівіла намер запатрабаваць кампенсацыю. «Крым — гэта тэрыторыя Расіі. Данбас — гэта тэрыторыя Украіны. Прычым тут трыльён?» — сказаў ён.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам3

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў4

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць