Грамадства

Мілінкевіч: «Для нас вельмі важныя мірныя акцыі пратэсту»

«Паколькі інфармацыя даўно распаўсюджаная аб тым, што зьбіраемся на Кастрычніцкай, то, на жаль, будзе два месцы збору. Я асабіста прыйду на Кастрычніцкую плошчу і запрапаную людзям прайсьці праз цэнтар Менску да Акадэміі навук, а потым плянуем паход яшчэ і на Бангалор. На Акадэміі Навук таксама зьвярнуся да людзей і раскажу аб тым, на чым будзе грунтавацца новы рух, якія ягоныя мэты. Пагаворым аб сумным чарнобыльскім юбілеі. Я яшчэ раз падкрэсьліваю, што для нас вельмі важныя на гэтым этапе мірныя акцыі пратэсту», -- заявіў Милинкевич «Радыё Свабода».

Сёньня ў дзень 20-ай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі ў Менску адбудзецца «Чарнобыльскі шлях». Сёлета «Чарнобыльскі шлях» пройдзе пад дэвізам «Свабода. Праўда. Справядлівасьць», які быў агучаны падчас выбарчай кампаніі камандай Аляксандра Мілінкевіча. Арганізатары акцыі мяркуюць, што яна будзе мець і экалягічны, і палітычны характар, бо аварыя на ЧАЭС была ня толькі тэхнагеннай катастрофай, але і палітычнай праблемай, наступствы якой доўгі час замоўчваліся.

Як паведамляе «Радыё Свабода», арганізатары сёлетняй акцыі ў часе падрыхтоўкі сутыкнуліся з шэрагам праблемаў – улады не дазволілі пачаць шэсьце з Кастрычніцкай плошчы, забаранілі ўжываць падчас акцыі незарэгістраваную сымболіку, а таксама папярэдзілі кіраўнікоў партый пра магчымыя арышты, калі тыя зьявяцца на Кастрычніцкай плошчы.

Складанасьці ў арганізатараў «Чарнобыльскага шляху» ўзьніклі ў сувязі з пераносам месца збору ўдзельнікаў акцыі – з заяўленай Кастрычніцкай плошчы на вызначаную Менгарвыканкамам пляцоўку каля Акадэміі Навук. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч прыедзе на Кастрычніцкую плошчу з тым, каб перавесьці людзей да месца дазволенага збору.

«Паколькі інфармацыя даўно распаўсюджаная аб тым, што зьбіраемся на Кастрычніцкай, то, на жаль, будзе два месцы збору. Я асабіста прыйду на Кастрычніцкую плошчу і запрапаную людзям прайсьці праз цэнтар Менску да Акадэміі навук, а потым плянуем паход яшчэ і на Бангалор. На Акадэміі Навук таксама зьвярнуся да людзей і раскажу аб тым, на чым будзе грунтавацца новы рух, якія ягоныя мэты. Пагаворым аб сумным чарнобыльскім юбілеі. Я яшчэ раз падкрэсьліваю, што для нас вельмі важныя на гэтым этапе мірныя акцыі пратэсту», -- заявіў Милинкевич «Радыё Свабода».

Кіраўнік арганізацыйнага камітэту «Чарнобыльскага шляху» Віктар Івашкевіч паведаміў Свабодзе, што напярэдадні ў гарадзкім аддзеле міліцыі яго папярэдзілі, што калі на Кастрычніцкай плошчы зьявяцца палітычныя лідэры, то іх могуць арыштаваць. У панядзелак на палітычнай радзе аб’яднаных дэмакратычных сілаў было прынятае рашэньне, што кіраўнікі палітычных партый і кааліцый павінны па магчымасьці прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу і, зарганізаваўшы там людзей, павесьці іх да Акадэміі Навук.

«Міліцыя мае ўстаноўку не рабіць «карцінку злачыннага рэжыму». На плошчы яны будуць паведамляць людзям, каб тыя разыходзіліся, ішлі на Акадэмію навук, і калі людзей будзе мала, то іх будуць з плошчы выціскаць. Магчыма, з самага пачатку паставяць ачапленьне. Але ў любым выпадку, нават калі б ўлады цалкам задаволілі заяўку, то Кастрычніцкая плошча – толькі месца збору. Усё роўна трэба было б ісьці да Акадэміі Навук. Дык яны і пойдуць».

Хартыя’97

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць