Грамадства1010

Кадэты, якія сфатаграфаваліся ў майках з «Пагоняй»: «Нам па 16 год, узрост хоць і маленькі, але мы любім сваю краіну»

Адзін з хлопцаў са здымку, які вірусным чынам разьлятаецца па інтэрнэце, распавёў Свабодзе пра свае погляды на «Плошчу», беларускую палітыку і нацыянальную сымболіку.

Здымак, што апублікавала ВК-суполка «Мая краіна Беларусь» з подпісам «Прывітаньне з Баранавічаў», разыходзіцца па сацсетках.

У камэнтарах некаторыя засьцерагаюць хлопцаў ад перасьледу (хоць міністар унутраных спраў нядаўна нагадваў, што ў Адміністратыўным кодэксе не прапісаная норма затрыманьня кагосьці за тое, што ён носіць адзеньне з «Пагоняй»).

Іншыя выказваюць захапленьне: «Будучыня наша! Болей бы такіх!», «Мы не дарма жылі», «Проста Спайдэрмэны!», «Раней быў значна горшайдумкі пра кадэтаў і сувораўцаў, бо з гэтымі навучальнымі ўстановамі шчыльна працуюць казакі і РПЦ», «Але ж галоўнае ня майкі, а чысьціня позірку, інтэлектуальны выгляд ды шчырасьць твараў. Гэтыя АМАлПамі ня стануць».

Адзін з хлопцаў на фота пацьвердзіў Свабодзе, што ўсе чацьвёра на самой справе вучацца ў кадэцкай вучэльні ў Ястрамблі (пад Баранавічамі), але падкрэсьлівае, што яны там не адны такія:

«Ня толькі гэтыя чатыры чалавекі, што былі на фота, у нас падзяляюць такія погляды. Раней сюды паступалі проста так, бацькі аддавалі дзяцей, каб выхоўвалі ў строгасьці. Толькі ў гэтым годзе нам сказалі, што ўсе павінны паступаць у ваенную структуру. Калі я хачу ісьці на таго ж геадэзіста, мяне будуць прымушаць ісьці вайскоўцам. Мне здаецца, калі ў нас такі прэзыдэнт, мо ня прыйдзецца бараніць радзіму, а мо і прыйдзецца. Але я не на вайсковую спэцыяльнасьць пайду, можна ламаць гэтую сыстэму.

Гісторыю сваёй краіны, як мне здаецца, павінен ведаць кожны. Нам па 16 гадоў, узрост хоць і маленькі, але мы любім сваю краіну, цікавімся яе гісторыяй спакон вякоў.

Цікаўнасьць да ўсяго гэтага, да «Пагоні», — гэта само прыйшло. У 10-м годзе глядзеў на тыя выбары, як «Плошча» была, у гэтым годзе глядзеў гэта ўсё. Ад гэтага і палітычныя погляды склаліся нейкія. Плянаваў прыехаць на «Плошчу», але ў нас у вучэльні такая справа…

Выбары-выбары, усе за гэта баяцца, ведаюць, што навучэнцы схільныя да апазыцыі, таму нікога не выпускалі яшчэ 10-га, а мо і раней.

Мне здаецца, калі менавіта ў гэты момант палітыкі, кандыдаты пачнуць пра зьмену сымболікі гаварыць, народ за гэтым не пацягнецца. Варта, каб кандыдаты пра гэта не казалі, а потым неяк зрабілі. Усе памятаюць, што ў 95-м годзе Лукашэнка яе замяніў. Ды большасьць народу думае, што гэта калябаранты выкарыстоўвалі і Міхал Вітушка (а то і Сьцяпан Бандэра, думаюць). Хоць я такога не адмаўляю, але ўсялякія домыслы ачарняюць бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню». Для мяне гэта сьцяг незалежнай Беларусі і БНР.

Я б на гэтых выбарах не галасаваў ні за кога. А далей — я ня ведаю, што і казаць. Мне здаецца, ня будзе ніякага моцнага палітыка. Пакуль здаецца, што Лукашэнка будзе ў нас заўсёды, да канца свайго жыцьця прэзыдэнтам: яго падтрымліваюць з расейскага боку, цяпер ён наладзіў яшчэ крышачку адносіны з Эўропай. А акрамя Лукашэнкі, народ нікога больш ня ведае, ні ў Беларусі, ні нават палітыкаў за мяжой, з Украіны, з Расеі. Магу дапусьціць, што хіба Статкевіча могуць ведаць. Калі б Статкевіч пайшоў на наступныя выбары, я б за яго прагаласаваў».

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца2

У іспанскім горадзе на месяц забаранілі браць сабе з прытулкаў чорных катоў1

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»3

Аштрафавалі за тое, што накапаў пяску19

Сілавікі выкупілі на дзень аквапарк «Лебядзіны» для ідэалагічнага мерапрыемства6

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ52

Як лідар АГП Мікалай Казлоў выглядаў пасля калоніі ФОТАФАКТ4

На МКАД малады кіроўца ўрэзаўся ў слуп, пацярпела дзяўчына. А скончылася ўсё вяселлем2

На дачы пад Чавусамі загінуў пенсіянер — ён праверыў уцечку газу агнём

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай12

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць