Грамадства22

Як стварыць радавод ці справіцца з выгараннем? Пачынаецца набор на бясплатныя анлайн-курсы ад «Нацыі лідараў»

Далучыцца да курсаў «Нацыі лідараў» бясплатна можа кожны ахвотны. На занятках мінімум тэорыі — усё скіравана на практыку.

Выява: nationofleaders.org

Адукацыйны хаб «Нацыі лідараў» запрашае на заняткі па радаводзе, псіхалагічнай устойлівасці, эфектыўным планаванні, стварэнні супольнасцяў і іншыя.

Усе курсы бясплатныя, а навучанне арганізавана анлайн: удзельнікі вывучаюць тэмы па відэалекцыях ці тэкставых канспектах, абмяркоўваюць іх на вэбінарах з выкладчыкамі і выконваюць практыкаванні, каб навучыцца выкарыстоўваць веды на практыцы.

Выпускнікам мінулых набораў асабліва падабаецца тое, што навучанне ў «Нацыі лідараў» — надзвычай практыкаарыентаванае, з мінімумам тэорыі.

Цяпер ідзе набор на два курсы, у бліжэйшы час можна будзе запісацца на яшчэ тры. У Беларусі медыярэсурсы ініцыятывы прызнаныя «экстрэмісцкім фарміраваннем», таму навучанне падыдзе перш за ўсё тым, хто жыве за мяжой.

«Суполка NEXT». Рэгістрацыя: з 29 верасня па 5 кастрычніка 

Курс па стварэнні і развіцці супольнасцяў — як аб’ядноўваць людзей, пераадольваць канфлікты і крызісы, развіваць лідарства.

За шэсць тыдняў удзельнікі разбяруць, як фарміраваць суполку ад самага пачатку і давесці яе да пастаяннай і сістэмнай працы.

Старт курса: 6 кастрычніка. Падрабязнасці тут.

«Мэта. План. Вынік». Рэгістрацыя: з 29 верасня па 12 кастрычніка

Гэтая праграма дапаможа ўсім, хто мае планы, але на іх рэалізацыю нестае фокусу і сіл. На курсе пакажуць, што прадуктыўнасць — гэта не марафон на знос, а ясныя мэты і кароткі план.

За чатыры тыдні ўдзельнікі выбудуюць для сябе рэалістычны план па дасягненні асабістай мэты, авалодаюць тэхнікамі па зберажэнні фокусу, энергіі і часу, а таксама навучацца берагчы сябе ад выгарання і заўважаць прагрэс сваіх дзеянняў.

Старт курса: 13 кастрычніка. Падрабязнасці тут.

«Гендар з нуля». Рэгістрацыя: з 13 па 26 кастрычніка

Курс па разуменні гендарных роляў у грамадстве, які дапаможа вызваліцца ад стэрэатыпаў і будаваць паважлівыя і раўнапраўныя адносіны — дома, на працы і ў супольнасці.

За два месяцы ўдзельнікі пабачаць, як звыклыя гендарныя ролі ўплываюць на іх, заўважаць стэрэатыпы і навучацца не паддавацца іх уплыву.

Старт курса: 27 кастрычніка. Падрабязнасці тут. 

«Радавод». Рэгістрацыя: з 27 кастрычніка па 9 лістапада

Навучанне на курсе «Радавод» дапаможа крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва: ад патрэбных размоў са сваякамі і аналізу сямейных фотаздымкаў да эфектыўнай працы ў архівах. Удзельнікам раскажуць пра розныя шляхі да пошуку і збору інфармацыі, а таксама пра тое, як захоўваць сабраныя звесткі самым зручным чынам.

За два месяцы праграмы ўдзельнікі складуць уласнае генеалагічнае дрэва і адчуюць сваю сувязь з продкамі, якую можна будзе перадаць і дзецям.

Старт курса: 10 лістапада. Падрабязнасці тут.

«Ад выгарання да рэсурсу». Рэгістрацыя: з 24 па 30 лістапада

Курс дапаможа зразумець свой стан і справіцца з трывогамі і стрэсамі. Выкладчыкі праграмы раскажуць, як змагацца з апатыяй, стомай, раздражняльнасцю ці стратай інтарэсу да жыцця.

За тры тыдні ўдзельнікі навучацца выбудоўваць унутраныя апоры, клапаціцца пра сябе і здабываць энергію.

Старт курса: 1 снежня. Падрабязнасці тут.

Каментары2

  • де Курэне
    05.10.2025
    "У Беларусі медыярэсурсы ініцыятывы прызнаныя «экстрэмісцкім фарміраваннем», таму навучанне падыдзе перш за ўсё тым, хто жыве за мяжой."

    Цікава сфармулявана - як быццам бы за мяжой небяспека быць прыцягнутым да крымінальнай адказнасці за сяброўства ў экстрэмісцкім фармаванні ўжо і знікае. Насамрэч удзел у гэтых курсах можа быць кваліфікаваны як злачынства па артыкуле 361-1 з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў. Гэта важна ўлічваць калі разглядаеце варынят аддаць перавагу гэтым курсам - прытым што па азначаных тэмах існуе безліч матэрыялаў у інтэрнэце і ў універсітэцкай ды нефармальнай адукацыі.
  • 55
    06.10.2025
    Очередные коучи под другим названием. Кто-то ещё ведётся? Отдайте деньги лучше семьям белорусских воинов ВСУ, чем содержать бесполезные команды достигаторов.

Цяпер чытаюць

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны18

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі8

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам3

Былы кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра трапіў пад атаку дронаў у Данецку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць