Надвор'е

Халаднаватае і дажджлівае надвор'е будзе на выходных

Delfi.lt

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 23 кастрычніка, захаваецца няўстойлівае надвор'е, ужо днём тэрыторыя Беларусі зноў апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца перавага хмарнага надвор'я. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, удзень — плюс 5—11.

У суботу, 24 кастрычніка, тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам франтальнага падзелу. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы - 3-9 цяпла, удзень - ад 7 да 12 вышэй за нуль.

У нядзелю, 25 кастрычніка, надвор'е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе 0 - плюс 7, днём - ад 7 да 12 градусаў са знакам «плюс».

У панядзелак, 26 кастрычніка, Беларусь зноў апынецца пад уплывам атмасфернага фронту. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы - 2-7 цяпла, удзень - ад 7 да 12 вышэй за нуль.

«У сярэдзіне наступнага тыдня рэспубліка апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, будзе пераважна без ападкаў.

Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе 0 — плюс 5 градусаў, пры праясненнях да мінус 3; удзень — ад 7 да 13 цяпла», — канстатавала Святлана Рыбакова.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць