Грамадства22

Андрэй Елісееў: Від на жыхарства ў ЕС? Там збольшага польскія гадавыя візы для ўладальнікаў «карты паляка»

«Больш за 80 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі ў 2014 годзе від на жыхарства ў Еўрасаюзе. Аднак лічба 80442 стала вынікам спецыфікі падліку, якая прымяняецца статведамствам ЕС», — тлумачыць на сайце BISS аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Елісееў.

— Па прынятай Еўрастата метадалогіі ў раздзел «від на жыхарства» аўтаматычна трапляюць і нацыянальныя візы, якія выдаюцца беларусам краінамі ЕС. Адпаведна, у гэты раздзел патрапілі больш за 70 тысяч беларусаў, якія атрымалі ў 2014 годзе нацыянальную польскую візу, — піша Елісееў.

З 402 тысяч віз, выдадзеных польскімі консульствамі ў Мінску, Гродне і Брэсце, шэнгенскіх было каля 323 тысяч, усе астатнія — нацыянальныя, звычайна тэрмінам на 1 год. Ільвіная доля такіх віз выдаецца уладальнікам «карты паляка». Далёка не ўсе ўладальнікі нацыянальных віз, а хутчэй за ўсё толькі малая частка, пастаянна пражываюць у Польшчы, але выкарыстоўваюць свой легальны статус для кароткачасовых паездак у ЕС.

Такім чынам, калі адняць лік нацыянальных віз, выдадзеных беларусам Польшчай ў 2014 годзе, то выйдзе, што «сапраўдныя» віды на жыхарства ў ЕС у мінулым годзе атрымалі ўсяго каля 10 тысяч беларусаў, робіць выснову Елісееў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі59

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі59

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць