Свет

Human Rights Watch западозрыла Расею ў ваенных злачынствах у Сірыі

Па меншай меры два паветраныя ўдары па тэрыторыі сірыйскай правінцыі Хомс, якія былі нанесеныя 15 кастрычніка, як лічаць мясцовыя жыхары, расійскай авіяцыяй, відаць, з'яўляюцца парушэннем законаў вайны, гаворыцца ў апублікаваным у нядзелю, 25 кастрычніка, дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Па словах мясцовага жыхара, на якога спасылаюцца праваабаронцы, у выніку авіяўдараў загінулі 59 цывільных асоб, у тым ліку 33 дзіцяці і камандзір мясцовай узброенай апазіцыйнай групы.

Самым смяротным стаў авіяўдар, пад які трапіў дом у вёсцы Ганта, дзе хавалася сям'я Асаф - сваякі аднаго з камандзіраў апазыцыйнай «Сірыйскай свабоднай арміі» Абу аль-Абаса. Па дадзеных відавочцаў, загінулі 46 чалавек, у тым ліку 32 дзіцяці і 12 жанчын.

Усе загінуўшыя былі мірнымі жыхарамі, дом знаходзіўся ўдалечыні ад лініі фронту і там не было вайскоўцаў, а сам аль-Абас быў на перадавой, сцвярджаюць праваабаронцы.

Са спасылкай на фатаграфіі з месца падзей HRW паведамляе, што дом, відаць, быў разбураны «вакуумнай бомбай», страты ад якой большыя, чым ад звычайных авіябомбаў такога ж памеру.

У выніку ўдару па населеным пункце Цер-Маалех была разбурана мясцовая пякарня, загінулі 13 мірных жыхароў, а таксама адзін з палявых камандзіраў «Сірыйскай свабоднай арміі», сцвярджае HRW.

15 кастрычніка сірыйскае дзяржаўнае радыё паведамляла, што авіяўдары па пазіцыях тэрарыстаў у Ганта і Цер-Маалеху наносілі «аб'яднаныя» сілы Расіі і Сірыі, нагадвае CNN. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што ўдары наносілі расійскія самалёты, бо «іх гук адрозніваецца ад сірыйскіх, і, акрамя таго, яны лётаюць значна вышэй».

Расея павінна расследаваць тое, што адбылося, лічаць у Human Rights Watch.

Масква раней неаднаразова адхіляла абвінавачванні ў гібелі мірных жыхароў у выніку авіяўдараў па тэрыторыі Сірыі, называючы такія заявы элементамі інфармацыйнай вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў1

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў1

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць