Літаратура22

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за кастрычнік

1. Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека. Святлана Алексіевіч

У перакладзе з расійскай Валерыя Стралко і Ціхана Чарнякевіча.

Беларусы былі падрыхтаваныя да Нобелеўскай прэміі, як ні круці.

Літаратура факту.

2. Мама Му ў басейне. Юя Вісландэр. У перакладзе са шведскай Надзеі Кандрусевіч

Чарговыя прыгоды талерантнай і паліткарэктнай каровы і яе сябра, хвалько і нахабы Крумкача. Ясна, для сучасных дзетак.

3. Рома едзе-2. Раман Свечнікаў

Другая частка эпічнага падарожжа маладога мінчука — гэтым разам пра Паўднёвую і Паўночную Амерыкі.

4. Heta Belarus, Dzietka! Маша Чаракова і Марта Чарнова

Дзве беларускі надта доўга жылі па-за межамі Бацькаўшчыны і ўсё пазабывалі: нашу ветлівасць, чысціню, паліткарэктнасць і прынцып аднаго акна. Цяпер пакутліва ўспамінаюць. Выйшла іранічна і дасціпна.

Па-беларуску і ангельску.

5. Сівер-гара. Ігар Кулікоў

Малады паэт Ігар Кулікоў у новым зборніку кліча Пана Мовы. І, той Пан, здаецца, адгукнуўся.

6. Нататкі таткі. Андрэй Хадановіч

Цёплыя вершыкі для дзетак з сямейнага жыцця.

7. Смаленне вепрука. Міхась Стральцоў

Перавыданне выбраных твораў майстра кароткага апавядання.

8. Сем Ружаў. Надзея Ясмінска. Ілюстратар Кацярына Дубовік

Проста шалёна прыгожая кніжка для дзетак з чароўнымі казкамі ў дадатак.

9. У капцюрох ГПУ. Францішак Аляхновіч

Гэтая кніга, якая задоўга да «Архіпелага Гулага» апавяла пра зверствы сталінскай сістэмы, дарэчы, зрабілася ці не першым беларускім выданнем, шырока вядомым у свеце, перакладзеным на асноўныя мовы свету.

10. Гісторыі (пра Мінск і яго ваколіцы). Адам Глобус

Кастрычнік. Мінск. Чартаўня.

Удакладніць актуальную колькасць і кошт кніг можна па тэлефоне (17)2906306 альбо задаўшы пытанне на старонцы Кнігарні ў фэйсбуку.

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за верасень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за жнівень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за май

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за красавік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за чэрвень

Каментары2

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць