Усяго патроху2020

Як расійскі рэпер Цімаці стаў прапагандыстам

Расійскі спявак Цімаці (сапраўднае імя Цімур Ільдаравіч Юнусаў) стаў вядомы на тэрыторыі СНД падчас расійскага шоу «Фабрыка Зорак». Cёння рускі рэпер актывізаваўся як ніколі. За апошнія два гады спявак выпусціў некалькі вірусных песень, якія набралі мільёны праглядаў на YouTube. Напрыклад, гэта песня «Слышишь, ты чё такая дерзкая».

Яго вірусны трэк пра бараду:

Гэтыя трэкі ёсць амаль у кожнага школьніка на тэлефоне ў Расіі. Беларускія клубы таксама не сталі выключэннем.

Апошнім часам рэпер пачаў здымаць прапагандысцкія ролікі. Трэба адзначыць, што сёння Цімаці адзін з найлепшых сяброў Рамзана Кадырава. Яны разам адпачываюць і займаюцца ў трэнажорнай зале.

Нядаўна рэпер выпусціў кліп на песню «Мой найлепшы сябра гэта прэзідэнт Пуцін»:

Заўважце наколькі якасна зняты кліп. Сучасныя музычныя эфекты, вялікая масоўка, спецэфекты. Паўсюль мільгае «Лада Каліна». Просты і запамінальны прыпеў. Адным словам зроблена ўсё, для таго каб «народ падпяваў». А вось ягоны кліп «Баклажан», у якім усхваляецца Лада:

І зноў кліп зняты па тым жа прынцыпе. Усё прыгожа, з доляй гумару, але выходзіць, што «Лада» — найлепшая машына ў свеце.

Сёння прапаганда выйшла на новы, інфармацыйны ўзровень. Калі раней запалохванне стварала лідара, якога ўсе баяліся, то сёння як мага больш грошай укладаецца ў інфармацыйныя сродкі. Вядома што падлеткі не будуць шукаць патаемнага сэнсу ў гэтым, але падсвядома будуць ведаць матывы і падпяваць. 

Дарэчы, 20 лістапада Цімаці прыедзе ў Мінск з канцэртам у BlackHall бары. У афішы напісана, што ён самы запатрабаваны і паспяховы артыст Расіі. Ці стануць беларусы ўсхваляць Пуціна на ягоным канцэрце ў Мінску? 

***

Цімур Ільдаравіч Юнусаў, больш вядомы як Цімаці — расійскі выканаўца, музычны прадзюсар, акцёр і прадпрымальнік, выпускнік «Фабрыкі зорак 4». Заслужаны артыст Чачэнскай Рэспублікі (2014). Супрацоўнічаў з такімі амерыканскімі выканаўцамі, як Snoop Dogg, Баста Раймс. 

Каментары20

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы51

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы51

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць