Эканоміка11

БМЗ выпусціць валютныя аблігацыі на $240,5 млн

Беларускі металургічны завод выпусціць валютныя аблігацыі на $240,5 млн. Гэта прадугледжана праектам указа, які прадставілі сёння Аляксандру Лукашэнку намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка і генеральны дырэктар БМЗ Анатоль Савянок.

Працэнтны даход па аблігацыях складзе да 8,5 працэнта гадавых, яны будуць выпушчаны тэрмінам на пяць гадоў. Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў праект указа. Чакаецца, што ў бліжэйшым будучым дакумент будзе падпісаны.

Кіраўнік дзяржавы прадметна цікавіўся сітуацыяй на БМЗ, змяненнямі, якія адбыліся з моманту яго апошняга наведвання завода ў верасні гэтага года. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, будучы тады на прадпрыемстве, абяцаў вярнуцца да пытання функцыянавання БМЗ у плане вырашэння тут праблем.

Эмісія аблігацый, як адзначыў Лукашэнка, прапанавана для таго, каб «аслабіць фінансавы прэс на прадпрыемства і атрымаць нейкую развязку існуючага фінансавага становішча». Ён пацікавіўся, у якім напрамку трэба будзе дзейнічаць, якія ёсць насцярожанасці. Дамоўленасць па эмісіі аблігацый дасягнута з беларускімі банкамі.

«Тут рызыкі меншыя. Гэта нашы банкі. Мы тут разбяромся, калі недзе дапусцілі памылку. Але, тым не менш, магчыма, такія пытанні будуць і ў далейшым узнікаць», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Як было даложана Лукашэнку, сітуацыя на знешніх рынках застаецца складанай. Тэмпы росту экспарту не спыніліся, у натуральным выражэнні гэты паказчык на БМЗ складае 111,3 працэнта за студзень-кастрычнік 2015 года да аналагічнага перыяду 2014-га. Пры гэтым у грашовым выражэнні тэмпы росту экспарту знізіліся да 78,8 працэнта. Падтрымаць аб'ём абаротных сродкаў плануецца ў тым ліку шляхам эмісіі аблігацый. Акрамя таго, так на заводзе разлічваюць атрымаць дапамогу ў абслугоўванні крэдытаў, узятых на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. У той жа час БМЗ удалося захаваць пазіцыі на рынках, у тым ліку Блізкага Усходу, Афрыкі. Прадпрыемства працягвае нарошчваць пастаўкі ў краіны Еўропы, ёсць дадатковыя напрацоўкі ў гэтым напрамку па ЗША.

Каментары1

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць