Грамадства1212

БДУ ўсё ж увёў аплату за пераздачы экзаменаў і залікаў

У БДУ прынялі рашэнне аб аплаце паўторнай здачы залікаў і экзамена. Дакумент зацверджаны загадам рэктара Сяргея Абламейкі ад 12 лістапада, паведамляе прэс-служба галоўнай ВНУ краіны. 

Палажэнне «Аб арганізацыі атэстацыі асоб, якія не здалі экзамены, залікі, не прайшлі іншыя формы кантролю вынікаў навучальнай дзейнасці, прадугледжаныя вучэбнымі планамі, і ліквідацыі розніцы ў вучэбных планах у Беларускім дзяржаўным універсітэце» вызначае парадак збірання платы за паўторнае праходжанне бягучай і выніковай атэстацыі, а таксама ліквідацыі акадэмічнай розніцы. Дакумент набывае моц 1 студзеня 2016 года. 

Як адзначае прэс-служба, пры ўвядзенні платы за ліквідацыю акадэмічнай завінавачанасці БДУ зыходзіць з нормаў дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусі — Кодэкса аб адукацыі, а таксама правілаў правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, зацверджаных пастановай Мінадукацыі. 

«У базавы кошт атрымання адукацыі, як фінансаванай з дзяржаўнага бюджэту, так і за кошт уласных сродкаў грамадзян, уваходзіць толькі аднаразовая здача залікаў і экзаменаў, — гаворыцца ў паведамленні. — У выпадку ўзнікнення акадэмічнай завінавачанасці дзейнае заканадаўства тлумачыць такую пераздачу як адукацыйную паслугу, што павінна аказвацца пры ўмове пакрыцця яе кошту». 

Прэс-служба звяртае ўвагу на тое, што «плата за паўторную здачу залікаў і экзаменаў ужо даўно ўведзеная ў большасці беларускіх ВНУ». «З мэтай павышэння навучальнай дысцыпліны, адказнасці студэнтаў такое палажэнне ўведзенае і ў БДУ. Зараз студэнтам, якія дапусцілі акадэмічную завінавачанасць, у тым ліку ў выпадках нез'яўлення без уважлівых прычын на экзамен ці залік, неабходна будзе аплаціць паўторную здачу. Унясенне платы за паўторную здачу экзаменаў і залікаў стане дадатковым стымулам для тых, хто не надае належнай увагі вучобе ў ВНУ», — лічаць у адміністрацыі БДУ. 

Студэнты арганізавалі збор подпісаў пад зваротам да Сяргея Абламейкі і міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і экзаменаў. Яны лічаць, што стымулам да вучобы з'яўляецца не ўвядзенне платы, а стыпендыя, якая можа павялічвацца і паніжацца ў залежнасці ад паспяховасці. Па стане на 11 лістапада пад зваротам падпісаліся 2,5 тысячы чалавек.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць