Эканоміка

Беларускія банкі вызначаюць умовы датэрміновага вяртання безадзыўных укладаў

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі банкаў.

Як растлумачылі ў Ідэя Банку, цяпер банк прапануе кліентам толькі адзыўныя ўклады. «Дагаворы па безадзыўных укладах знаходзяцца на стадыі распрацоўкі. У гэтых дагаворах будуць прапісаны ўмовы, калі можна будзе датэрмінова зняць безадзыўныя ўклады. Агучваць, што гэта будуць за ўмовы, пакуль рана, паколькі яны знаходзяцца на стадыі абмеркавання. Але ў любым выпадку ўкладчыкі будуць праінфармаваны аб іх перад заключэннем дагавора», — расказалі спецыялісты.

Белаграпрамбанк таксама вызначае ўмовы датэрміновага вяртання безадзыўнога ўкладу. «Як толькі ўмовы будуць распрацаваны, яны з'явяцца на афіцыйным сайце банка. Калі абставіны складуцца так, што кліенту трэба будзе тэрмінова вярнуць грошы, ён павінен будзе звярнуцца ў банк. У сваю чаргу банк разгледзіць выпадак у індывідуальным парадку. Калі магчымасць будзе, банк пастараецца пайсці насустрач», — удакладніў намеснік начальніка ўпраўлення маркетынгу і грамадскіх сувязей - начальнік аддзела грамадскіх сувязей Юрый Карпіцкі.

У МТБанку ўмовы датэрміновага вяртання безадзыўнога ўкладу таксама знаходзяцца на стадыі распрацоўкі.

У Беларусі з 12 лістапада дагаворы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўкладу падзяляюцца на безадзыўныя і адзыўныя. Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)». Адносна безадзыўных дагавораў датэрміновае вяртанне ўкладаў дапускаецца толькі ў выключных выпадках са згоды банка.

Раней першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны растлумачыў, што такія выпадкі будуць выключэннем. Ён дапусціў, што падставай для датэрміновага адзывання ўкладу могуць стаць нейкія абставіны, якія закранулі самога ўкладчыка або яго сям'ю, калі могуць тэрмінова спатрэбіцца грошы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Нацбанк не збіраецца распрацоўваць якія-небудзь крытэрыі або даваць банкам рэкамендацыі, што можна лічыць выключным выпадкам. Такое рашэнне можа прыняць толькі банк, у якім захоўваецца ўклад.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць