Улада11

Па выніках сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў

Па выніках запланаванай на гэтым тыдні сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Паводле інфармацыі прэс-службы, Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Расійскую Федэрацыю 25—26 лістапада. 

У Маскве адбудзецца сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім, а затым пашыраным складзе. Па яе выніках чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў. 

Праграмай візіту кіраўніка беларускай дзяржавы запланаваны таксама сустрэчы са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка і старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Сяргеем Нарышкіным. 

Лукашэнка ўскладзе таксама вянок да магілы Невядомага салдата. 

Як паведамлялася раней, свой першы пасля прэзідэнцкіх выбараў афіцыйны візіт Аляксандр Лукашэнка мае намер зрабіць у Расію па запрашэнні Уладзіміра Пуціна. Чакаецца, што сустрэча прэзідэнтаў адбудзецца 26 лістапада. Вядома таксама, што беларускі кіраўнік у ліку іншых высокапастаўленых асоб запрошаны на ўрачыстае адкрыццё «Ельцын Цэнтра», якое адбудзецца ў Екацерынбургу 25 лістапада. 

Маючы адбыцца візіт абмяркоўваўся 16 лістапада падчас сустрэчы Лукашэнкі з надзвычайным і паўнамоцным паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Лукашэнка заявіў, што «гатовы да сур'ёзнай размовы на тэму беларуска-расійскіх адносін». 

У сваю чаргу памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў у канцы мінулага тыдня заявіў, што адной з тэм сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі стане стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі. Відавочна, што гэта тэма яшчэ не да канца закрытая, падкрэсліў Ушакоў. 

Аляксандр Лукашэнка ў апошнія месяцы не аднойчы закранаў гэту тэму, штораз падкрэсліваючы, што расійская авіябаза ў Беларусі не патрэбная.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць