Улада33

На перамовах Лукашэнкі і Аліева ў Мінску падпісаны шэраг дакументаў

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў абавязаліся садзейнічаць развіццю палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Азербайджанам, умацаванню высокага ўзроўню даверу, узаемаразумення і шматпланавага супрацоўніцтва. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі, якую яны падпісалі па выніках перамоў у Мінску 28 лістапада.

Сустрэча Лукашэнкі і Аліева прайшла ў вузкім і пашыраным складах. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама ўзялі на сябе абавязацельствы «ўсяляк нарошчваць дасягнуты высокі ўзровень беларуска-азербайджанскіх адносінаў, заснаваных на традыцыях узаемнай павагі і дружбы паміж народамі» 

Падкрэсліваючы важнасць далейшага развіцця ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне, Лукашэнка і Аліеў, зазначаецца ў дэкларацыі, будуць садзейнічаць паглыбленню супрацоўніцтва і каардынацыі намаганняў па аказанні ўзаемнай падтрымкі ў сферы знешняй палітыкі. Пры гэтым пацвярджаецца супадзенне і блізкасць пазіцый па многіх пытаннях міжнароднай тэматыкі. 

Абодва кіраўнікі таксама абавязаліся «садзейнічаць інтэнсіфікацыі працы ўрадаў Беларусі і Азербайджана па рэалізацыі традыцыйных і пошуку новых форм эканамічнага супрацоўніцтва ў перспектыўных сферах узаемадзеяння, якія ахопліваюць машынабудаванне, транспарт, сельскую гаспадарку, сувязь, ахову здароўя, адукацыю і навуку». 

Апрача таго, у дэкларацыі гаворыцца, што «бакі будуць садзейнічаць пашырэнню сувязей і кантактаў паміж творчымі саюзамі і аб'яднаннямі, дзеячамі культуры, літаратуры і мастацтва, маладзёжнымі арганізацыямі, захаванню нацыянальнай самабытнасці народаў дзвюх краін». 

У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў быў падпісаны дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Азербайджана да 2025 года і праграма сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін на гэты ж перыяд. Дакументы накіраваныя на далейшае ўмацаванне і дыверсіфікацыю гандлёва-эканамічных сувязей на аснове ўзаемных інтарэсаў, а таксама якаснае паляпшэнне жыцця насельніцтва дзвюх краін. 

Апрача таго, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Дзяржаўным фондам сацыяльнай абароны Азербайджана падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве ў сферы абавязковага дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. 

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі нацыянальныя акадэміі навук дзвюх краін, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў і Фонд развіцця навукі пры прэзідэнце Азербайджана. 

На думку Лукашэнкі, рэалізацыя падпісаных дакументаў будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню ўзаемавыгадных беларуска-азербайджанскіх сувязей у палітычным, гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і гуманітарным супрацоўніцтве. 

Беларускі кіраўнік зазначыў, што бакі таксама выйшлі на новыя кірункі супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных, нана- і біятэхналогій, ваенна-прамысловага комплексу, навуковых даследаванняў. 

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай5

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі36

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць