Меркаванні2020

Грамадскія арганізацыі заклікалі беларусаў арганізаваць прагляды ўручэння Нобеля Святлане Алексіевіч

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме.

Ініцятыва арганізацый «Цытуй сваё!», у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Лятучы універсітэт, курсы беларускай мовы «Мова нанова» і Беларускі Калегіум, прапануе адсвяткаваць такую важную падзею ў жыцці нашага грамадства ўсёй краінай.

Ініцыятыва прапануе правесці своеасаблівы флэшмоб з 10 да 13 снежня. «Пачнем флэшмоб у дзень урачыстай цырымоніі ўзнагароджэння спадарыні Святланы і працягнем яго да Дня памяці святой Люцыі. Гэта старое свята Швецыі». 

Што ж прапануюць рабіць ініцыятары? Вось што яны пішуць у фэйсбуку:

«1) Арганізаваць прагляд жывой трансляцыі ўрачыстай цырымоніі на публічнай пляцоўцы альбо разам з сябрамі (непасрэдна 10 снежня) альбо прагляд запісу цэрымоніі. Падчас трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі як добрай асацыяцыяй з імем пісьменніцы і сімвалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.

2) Перад праглядам альбо пасля яго можна арганізаваць чытанне ўрыўкаў з твораў спадарыні Святланы. Такія чытанні могуць быць арганізаваны і ў якасці асобнага мерапрыемства. 

3) У месцы прагляда (чытанняў) альбо у любым дасяжным для шырокага кола наведвальнікаў месцы было б добра арганізаваць «паштовую скрыню» альбо «куфэрак» для віншавання Святланы усімі ахвочымі. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата. Скрыні могуць быць арганізаваныя з 10 снежня альбо нават раней і прастаяць у гэтым месцы да 24 снежня Пасля мы збярэм усё з гэтых скрыняў і перададзім Святлане ў якасці віншавання ад усёй краіны.

4) У сацсетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні ўжываючы хэштэгі ‪#‎nobelrazam‬ і‪#‎нобельразам‬, а мы будзем іх збіраць у створаных пад флэшмоб суполках у фэйсбуку і Укантакце».

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё2

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак4

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць