Сям'я будучай зоркі футболу жыла бедна, бацька піў, таму маці Крышціяну Раналду думала пра аборт, але, на шчасце, яны былі тады забароненыя ў Партугаліі, распавядае біяграфічны фільм.
«Ён быў нежаданым дзіцём», — распавядае Далорэс, маці футбаліста, якая тады перажывала псіхалагічныя праблемы і піла транквілізатары.
У такім стане яна хацела зрабіць аборт, але яны былі забароненыя ў каталіцкай краіне, таму Далорэс без поспеху намагалася выклікаць у сябе выкідыш.
Строгія законы і добрае здароўе не дазволілі жанчыне забіць сваё дзіця. Раналду нарадзіўся ў лютым 1985 года.

Cёння законы ў Партугаліі значна далейшыя ад прынцыпаў Касцёла. Забіць ненароджанае дзіця можна без прычыны, калі цяжарнасць не большая за 10 тыдняў.
У Беларусі можна зрабіць аборт без паказанняў да 12-га тыдня цяжарнасці.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары