У Мінску расце колькасць пажылых людзей і змяншаецца колькасць дзяцей ад 0 да 15 гадоў, што ўплывае на фарміраванне працоўных рэсурсаў горада, дэмаграфічную нагрузку на працаздольнае насельніцтва.
Пра гэта сёння паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч на пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Кожны пяты мінчук старэйшы за працаздольны ўзрост. У 1999 г. ім быў кожны шосты. У цэлым па горадзе колькасць пенсіянераў на тысячу грамадзян у працаздольным узросце вырасла з 307 (у 2011 г.) да 351 (у 2015).
Колькасць дзяцей на тысячу грамадзян у працаздольным узросце зменшылася з 311 да 252.
-
Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы
-
«Часта на «хіміі» складана рабіць самыя простыя рэчы». Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Алены Панковай
-
Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць
Каментары