Улада1313

Лукашэнка: 2016 год будзе праходзіць ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму эканомікі. Пра кіраўнік Беларусі заявіў 7 снежня на нарадзе аб праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння на нарадзе дэталёва разглядаюцца планы на наступны год, з якога пачынаецца новае пяцігоддзе, новы этап у развіцці краіны. «Год будзе праходзіць ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нам трэба забяспечыць макраэканамічную стабільнасць, пры гэтым выканаць усе абавязацельствы перад людзьмі. Як і было абяцана, прыярытэт у эканоміцы — гэта чалавек. Ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная абарона. Мы будуем эканоміку ведаў. Значыць, нашы прыярытэты таксама навука і перадавыя, найноўшыя тэхналогіі».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што «пакуль больш размоў, чым справы».

«Беларусь — суверэнная краіна. Таму рашэнне наяўных праблем у эканоміцы ў першую чаргу залежыць ад нас саміх, ад таго, як мы працуем, наколькі ўмела гандлюем і эфектыўна прасоўваем сваю прадукцыю як унутры краіны, так і на знешніх рынках», - адзначыў ён.

Патрабуючы мабілізаваць усе сілы для ўздыму эканомікі, Аляксандр Лукашэнка хацеў бы пачуць выразны адказ на пытанне, на што разлічваюць ўрад і Нацыянальны банк. «На буйныя прадпрыемствы і новыя праекты? Ці ж будзем чакаць, калі скончыцца паласа непрыемнасцяў у сусветнай эканоміцы?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка запатрабаваў ад урада стварыць такія ўмовы вядзення бізнесу, каб «інвестары самі прыходзілі да нас, самі неслі грошы, а не іх шукалі». «Што трэба для гэтага, таксама хацелася б пачуць ад урада», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу губернатараў на гэтую праблему: «Вы несяце персанальную адказнасць за эфектыўнае развіццё рэгіёнаў. Прыярытэты пазначаныя для ўсіх, і ім трэба прытрымлівацца няўхільна ».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае ад удзельнікаў нарады не галаслоўных абяцанняў і запэўненняў, спасылак на знешнія фактары. «У нас свае нацыянальныя інтарэсы, якія трэба адстойваць і прасоўваць», - заявіў Лукашэнка.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць