Грамадства55

Масавыя навагоднія мерапрыемствы ў Мінску пройдуць за агароджамі, уваход на іх — праз КПП

У Мінску ў навагоднія і калядныя святы месцы масавых мерапрыемстваў будуць агароджаныя, праход будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты (КПП), паведаміў 8 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Бакач. 

Паводле яго слоў, падчас святаў увесь склад мінскага гарнізона будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. «У месцах правядзення святочных мерапрыемстваў будзе працаваць узмоцненая ахова.

На гарадскіх мерапрыемствах каля Палаца спорту і на «Чыжоўка-Арэне» месцы будуць узятыя пад ахову, агароджаныя мабільнымі турнікетамі, будуць арганізаваны КПП», — паведаміў прадстаўнік міліцыі. 

Ён нагадаў, што на масавыя мерапрыемствы не будуць прапускаць людзей у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення. Удзельнікаў святаў будуць правяраць на наяўнасць халоднай і агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў. Забаронена таксама праходзіць з «прадметамі, здольнымі нанесці цялесныя пашкоджанні», з веласіпедамі і дамашнімі жывёламі.

«Грамадзяне павінны мінімізаваць колькасць ручной паклажы, каб не ствараць лішняга стоўпатварэння ў пунктах пропуску і свабодна трапіць на мерапрыемствы і атрымаць ад гэтага задавальненне», — адзначыў Бакач.

Ён паведаміў, што 25 снежня на шэсці Дзядоў Марозаў будзе забаронены рух транспарту ад плошчы Незалежнасці па праспекце Незалежнасці, а таксама па вуліцах Леніна і Інтэрнацыянальная. «Просім аўтаўладальнікаў на гэты час выбраць іншыя маршруты праезду», — сказаў Бакач. 

Чыноўнік таксама адзначыў, што падчас калядных набажэнстваў міліцыя возьме пад ахову каталіцкія і праваслаўныя прыходы.

Праваахоўнік заклікаў грамадзян аб усіх фактах парушэння правапарадку падчас святочных мерапрыемстваў, аб забытых і падазроных рэчах паведамляць работнікам міліцыі.

Ён таксама папярэдзіў аб магчымых наступствах выкарыстання піратэхнічных вырабаў, заклікаўшы мінімізаваць яго.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць