Грамадства3838

Заснавальніца бразільскага Femen змяніла погляды і папрасіла прабачэння ў хрысціян

Заснавальніца бразільскага аддзялення радыкальнага феміністычнага руху Femen Сара Фернанда Жыраміну выбачылася за выказванні пагарды да царквы падчас шырокавядомых «топлес-пратэстаў».

Са слоў жанчыны, яна перагледзела сваё стаўленне да радыкальнага фемінізму, калі нарадзіла дзіця. Першае сваё дзіця яна забіла шляхам аборту.

«Я пакаялася за тое, што зрабіла аборт і сёння прашу прабачэння», — напісала Сара Фернанда ў сваім блогу.

У прыватнасці, яна выбачаецца за эпізод, калі ў 2014 годзе наўмысна цалавалася з іншай паўаголенай дзяўчынай перад каталіцкім касцёлам у Рыа-дэ-Жанэйра.

Фота стала сімвалам пагарды гомасэксуалістаў да хрысціянства.

«Хто не бачыў, як феміністкі ў гістэрычнай нянавісці лаюць веруючых жанчын? Хто не чуў, як феміністкі жадалі нязгодным з імі жанчынам, каб іх згвалцілі? Што здарылася з бразільскім фемінізмам? Калі ён прыйшоў да нянавісці супраць іншых жанчын?» — рытарычна пытаецца жанчына, згадваючы шматлікія выпадкі падчас публічных дэманстрацый і пікетаў радыкальных феміністак.

«Пакуль вы кідаеце праклёны ў бок іншых жанчын, манахіні рызыкуюць жыццём, ратуючы ахвяр і хворых. Пакуль вы ладзіце свае клоўнскія пратэсты (я сама такой была), вернікі дапамагаюць ахвярам згвалтаванняў, цяжарным і тым, жыццё якіх знаходзіцца ў небяспецы. Феміністкі, вам трэба шмат вучыцца ў веруючых жанчын», — дадае Сара Фернанда Жыраміну.

У Паўднёвай Амерыцы часам дэманстрацыі радыкальных феміністак і гей-актывістаў набываюць агрэсіўны характар.

«Я пакінула рух, адным з галоўных сімвалаў якога ў Бразіліі была чатыры гады. Вынік? Я цяпер нашмат шчаслівейшая і здольная лепш дапамагаць жанчынам», — заключае экс-лідер Femen.

Каментары38

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць