Грамадства1111

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначае сваё 70-годдзе

У мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі 2 студзеня прайшла святая імша з нагоды юбілею мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. 

3 студзеня кіраўніку беларускага касцёла спаўняецца 70 гадоў. Непасрэдна ў дзень сваёго нараджэння іерарх будзе цэлебраваць дзве імшы ў архікатэдральным касцёле — у 11.30 і 13.00, паведамляе сайт catholic.by.

Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 года ў вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна. Скончыўшы сярэднюю школу, Кандрусевіч паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год вымушаны быў сысці ў сувязі з абвінавачаннямі ў тым, што ён рэгулярна наведвае касцёл і ўдзельнічае ў набажэнствах. У 1964 годзе Кандрусевіч паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута, які скончыў з адзнакай, атрымаўшы дыплом інжынера-механіка. Пасля заканчэння ўніверсітэта да 1976 года працаваў інжынерам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў. 

У 1976 годзе Кандрусевіч паступіў у духоўную семінарыю ў Каўнасе (Літва), скончыў яе ў 1981 годзе і быў пасвечаны ў духоўны сан. У 1985 годзе ён атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, у 1988-м — абараніў дысертацыю і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі.

У ліпені 1989 года папа рымскі Ян Павел ІІ прызначыў Тадэвуша Кандрусевіча апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі. У Беларусі біскуп Кандрусевіч заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, садзейнічаў вяртанню вернікам і адкрыццю больш чым 100 раней закрытых касцёлаў, выданню «Парадку імшы» і «Катэхізіса» на беларускай мове. У 2002 годзе ён быў прызначаны мітрапалітам кафедры Маці Божай у Маскве, а ў верасні 2007-га — кіраўніком Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы. 

Тадэвуш Кандрусевіч валодае беларускай, рускай, польскай, англійскай, літоўскай і італьянскай мовамі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць