Навука і тэхналогіі1212

Google тлумачыць пераклад Расіі як «Мордар» збоем у алгарытмах

Кампанія Google патлумачыла Бі-бі-сі, што анлайн-перакладчык Google Translate пачаў своеасабліва перакладаць некаторыя словы і словазлучэнні з украінскай мовы на рускую з-за збою ў алгарытмах.

Раней паведамлялася, што прозвішча кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова стала пераводзіцца як «сумны конік», а словазлучэнне «Російська Федерація» — як «Мордар» (месца пражывання Саўрана, галоўнага антаганіста ў серыі «Уладар пярсцёнкаў» ангельскага пісьменніка Джона Толкіна).

Напярэдадні некаторыя ўкраінскія СМІ і блогеры таксама паведамлялі, што слова «росіяни» стала пераводзіцца ў Google Translate як «акупанты», аднак bbcrussian.com не атрымала такога выніку пры выкарыстанні сэрвісу.

У прэс-службе расійскага прадстаўніцтва Google Бі-бі-сі растлумачылі, што такія вынікі пошуку звязаныя са збоямі ў аўтаматычных алгарытмах, якія выкарыстоўвае перакладчык.

«Аўтаматычны пераклад — гэта вельмі складаная сістэма, паколькі значэнне слоў залежыць ад кантэксту, у якім яны выкарыстоўваюцца. Таму бываюць памылкі і няправільныя пераклады, якія мы стараемся выправіць як мага хутчэй, як толькі даведваемся пра іх», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць