Грамадства2626

Як Статкевіча ў навагоднюю ноч «зачысціць» хацелі

Пра такі выпадак расказала ў сваім фэйсбуку жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

«У навагоднюю ноч вырашылі мы з Міколам і Юрасём [сын Марыны – «НН»] пайсці пагуляць у наш парк, да ялінкі. Было каля чатырох ночы… Гляджу, Мікола кладзе ў кішэню мабільнік. Пытаюся, навошта яму ўначы ў парку «маячок». А, кажа, спецыяльна, каб у навагоднюю ноч «гэтыя» не расслабляліся. Пажартаваў…

Хады нам да парка хвілін 7, ну, нага за нагу, можа і 10 цягнуліся. Па дарозе там-сям невялікія кампаніі трапляліся (выключна мірныя). Як кажуць: «Ничто не предвещало». Ужо на ўваходзе ў парк, ля мастка праз ручэй, ад дрэва аддзяліўся і рашуча скіраваўся нам наперарэз бравы, гм-м, прадстаўнік праваахоўных органаў - амапавец, карацей.

Гэты служыцель закона нам ветліва (!) прапанаваў вярнуцца дахаты, бо, цытую: «Вход в парк запрещён. Массовое мероприятие закончено и сейчас будет производиться зачистка территории».

Карацей, сказаў адзінае, што ўмеў сказаць «ветліва», не размахваючы дубінай.

Далейшых «указанняў», акрамя «спыніць і развярнуць», яўна, за кароткім часам, не паступіла і «чысцільшчык» упаў у ступар. На пытанні пра прозвішча, месца службы і нарматыўны дакумент, якім ён кіруецца, адказаць не здолеў. І, падаецца мне, што для такіх, асаблівых выпадкаў (пытанні там ўсялякія задаюць, страшныя словы кшталту «закон» ужываюць) у іх там трывожная кнопачка ўманціравана, бо, ізноў жа, з засады, выехаў на дапамогу аўтамабіль з «ахвіцэрам».

«Ахвіцэр» з трэцяй спробы, усё ж, здолеў прадставіцца, а вось з веданнем закона здарыўся такі ж ступар, як і ў падначаленага. Аказваецца, навагодняя «зачыстка тэрыторыі» праводзіцца на падставе закона аб масавых мерапрыемствах.

Карацей, у парк мы такі прайшлі — сілы былі няроўныя (з нашага ж боку была я!). Зачысткі не назіралася. «Зачысціць» спрабавалі толькі нас, каб не цягацца следам.

А у парку было пустынна і ціха».

Каментары26

Цяпер чытаюць

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію19

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Усе навіны →
Усе навіны

Дызель-цягнікі з Ліды ў апошні момант перадумалі адмяняць3

У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады

AliExpress перавёў беларускія акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях без права выбару валюты. Выходзіць значна даражэй

«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як беларусаў бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі7

17‑гадовага гродзенскага блогера зноў затрымалі, ужо па новай справе за паклёп

Вынеслі прысуд аршанцу, з-за дзеянняў якога сышоў з рэек цягнік

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі1

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы17

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію19

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць