Эканоміка77

Раманчук: У 2016 годзе сярэдні заробак беларусаў можа ўпасці да $200

У 2016 годзе сярэдняя заработная плата беларусаў можа знізіцца да 200 даляраў у эквіваленце. Такі прагноз зрабіў кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук 14 студзеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі «Выклікі для беларускага бізнэсу ў 2016 годзе ў кантэксце вынікаў 2015 года. Задачы. Магчымасці. Рызыкі».

«Год будзе такім складаным, што, я думаю, горшым сцэнарыем стане скарачэнне зарплаты да 200 долараў у эквіваленце з улікам курсавых тэндэнцый, рэзкага зніжэння даходаў ад нафты і нафтапрадуктаў, таго, што частка прадпрымальнікаў можа застацца без працы», — адзначыў Раманчук.

Для даведкі: сярэдні заробак за студзень—лістапад 2015 года склаў 6 млн 656,5 тыс. рублёў (або 366,7 даляра ЗША па курсе Нацбанка).

Сярод асноўных патрабаванняў, якія павінны прад'яўляць прадстаўнікі беларускага бізнэсу, эканаміст назваў роўныя ўмовы гаспадарання для дзяржаўнага і прыватнага бізнэсу, развіццё фінансавых рынкаў, дыялогавых пляцовак паміж бізнэсам і ўладай, зніжэнне падатковай і рэгулятарнай нагрузкі, ліквідацыю залежнасці ад старых тэхналогій, пашырэнне сферы рынкавых адносінаў, скарачэнне дзяржаўных праграм.

Ён лічыць, што для гэтага неабходна прадстаўніцтва бізнэсу ў органах дзяржкіравання, каб сумеснымі намаганнямі распрацаваць антыкрызісную стратэгію. «Гэта пытанне рэальнага выжывання. У бізнэсу сёння песімістычны настрой. Частка бізнэсу эмігрыруе (уцёкі капіталу ў 2015 годзе паскорыліся), частка бізнэсу проста пяройдзе ў цень, частка бізнэсу будзе рэгістравацца ў Смаленску для таго, каб там канцэнтраваць выручку і там плаціць падаткі. Частка проста спыніць дзейнасць. Гэта на фоне інвестыцыйнай «засухі» стварае велізарную небяспеку далейшай макраэканамічнай дэстабілізацыі, таму што разлічваць на прыток замежных інвестыцый, сціпла ацэнены беларускім урадам у 1,5 млрд даляраў у 2016 годзе, не даводзіцца», — лічыць эксперт.

Паводле яго слоў, 2016 год стане «яшчэ бяднейшым, яшчэ больш песімістычным, створыць яшчэ большыя рызыкі для бізнэсу». «Замест таго, каб дыверсіфікаваць эканоміку, дэманапалізаваць яе, знаходзіць новыя рынкі і не займаць нішы, якія займалі стратныя прадпрыемствы, беларускія ўлады павялічваюць выдаткі, павялічваюць дзяржінвестыцыі. Тым самым абяскроўліваючы бізнэс за кошт увядзення новых падатковых і іншых інструментаў, каб дамагчыся кампенсацый слабеючых даходаў за кошт нафты. І гэта замест таго, каб сказаць, што 45% ад ВУП на дзяржвыдаткі — гэта шмат, трэба зрабіць 20—30%. Яны ж паднімаюць падаткі, таму што ім не з рукі скарачаць дзяржвыдаткі», — лічыць эканаміст.

На яго думку, сітуацыя нагадвае 1990-я гады, калі «краіна стаяла на ростанях і вырашалася пытанне: што рабіць?» «Я вельмі не раю беларускай уладзе зрабіць такі ж выбар, што і 20 гадоў таму», — рэзюмаваў Раманчук.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць