Здарэнні1919

Шклаўчанку, вінаватую ў ДТЗ з удзелам машыны з картэжу Лукашэнкі, прыгаварылі да пяці гадоў абмежавання волі

Жыхарка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, вінаватая ў ДТЗ з удзелам машыны з картэжу суправаджэння, прыгавораная да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў калонію. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам старшыні суда Аршанскага раёна і горада Оршы Антаніны Карэтнікавай на афіцыйны запыт БелаПАН.

ДТЗ мела месца 5 ліпеня 2015 года на аўтадарозе Орша — Шклоў — Магілёў недалёка ад вёскі Александрыя. Як паведамляў Следчы камітэт, каля 21.00 23-гадовая жыхарка Шклоўскага раёна за рулём «БМВ», у салоне якога знаходзілася шэсць чалавек, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе яе аўтамабіль сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Мерсэдэс-Спрынтар». Ён знаходзіўся ў складзе арганізаванай транспартнай калоны ў суправаджэнні транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў.

У выніку сутыкнення вадзіцелю і тром пасажырам «Мерсэдэса» былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні. Двум з іх спатрэбіліся складаныя хірургічныя аперацыі, паведамляў СК.

У выніку агляду месца здарэння было ўстаноўлена, што сутыкненне адбылося на паласе аўтамабіля «Мерсэдэс-Спрынтар». Справа была распачатая па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). У вадзіцеля «БМВ» стаж кіравання аўтамабілем на момант аварыі складаў менш за два гады.

Суд Аршанскага раёна і горада Оршы 22 снежня 2015 года разгледзеў гэтую справу на закрытым пасяджэнні.

«Прыгаворам суда абвінавачваная В. прызнаная вінаватай у парушэнні правілаў дарожнага руху, асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага і менш цяжкага цялеснага пашкоджання, і на падставе ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін пяць гадоў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў», — паведаміла старшыня суда.

Прыгавор абскарджаны не быў і набыў законную моц 5 студзеня 2016 года.

Карэтнікава не адказала на пытанне, ці было пацверджана падчас суда, што адным з удзельнікаў ДТЗ быў аўтамабіль з картэжу прэзідэнта, як пра гэта паведамляў шэраг беларускіх СМІ.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА1

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

Севярынец: Не будзе Ціханоўскай — будзе нуль64

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе2

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА1

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць