Спорт11

Алекс Фергюсан выказаў жаданне вярнуцца ў «Манчэстар Юнайтэд»

Сэр Алекс Фергюсан выказаў намер вярнуцца ў англійскі футбольны клуб «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці трэнера-кансультанта, калі каманду ўзначаліць Раян Гігз. Пра гэта паведамляе Mirror.

AP

У цяперашні час Гігз з'яўляецца памочнікам Луі ван Гала, чыя праца выклікае нараканні з боку кіраўніцтва клуба і заўзятараў. Паводле інфармацыі выдання, вырашальным для галандскага спецыяліста будзе сённяшні матч чэмпіянату Англіі з «Ліверпулем». У выпадку няўдачы ван Гал будзе звольнены.

Па выніках 21 матча манкуніянцы маюць у актыве 34 ачкі і займаюць шостае месца ў турнірнай табліцы, адстаючы ад«Лестара» (22 гульні), што лідзіруе ў прэм'ер-лізе, на 10 балаў.

74-гадовы Фергюсан узначальваў «Манчэстар Юнайтэд» з 1986 па 2013. Па заканчэнні сезона-2012/13 шатландзец завяршыў трэнерскую кар'еру, выйграўшы з клубам 13-ы тытул чэмпіёна Англіі. Акрамя таго, на рахунку спецыяліста дзве перамогі ў Лізе чэмпіёнаў.

42-гадовы Гігз завяршыў кар'еру гульца ў 2014-м, за 24 гады правёўшы ў асноўным складзе «чырвоных д'яблаў» 672 матчы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс11

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінус 650 еўра». Як беларусы рэзка змяняюць маршруты пасля закрыцця мяжы з Літвой20

Брудныя сметніцы ў цэнтры Слуцка нечакана прыбралі

У Гомелі пенсіянер адганяў на пляжы камароў і трапіў пад суд9

Два памежныя пераходы на мяжы Польшчы і Беларусі плануюць адкрыць у сярэдзіне лістапада2

Эміне Эрдаган настаяла на тым, каб канцлер Германіі Мерц прыляцеў у Анкару разам з жонкай1

Ціханоўскую на вячэры ў Макрона сустракалі ганаровай вартай10

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі13

Гігін больш не кіраўнік таварыства «Веды»6

Мантажніку оптавалакна прысудзілі 5,5 года калоніі за актыўнасць у тэлеграме. Спачатку — за каментары, пасля — за Гаюн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс11

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць