Свет2424

Кадыраў папрасіў для «ворагаў Расіі» падрыхтаваць VIP-месцы ў псіхбальніцах

У рэзанансных заявах пра «ворагаў народа» кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў меў на ўвазе тых апазіцыянераў, якія пакінулі Расію і іх паслугачоў унутры краіны. Ён назваў іх «душэўнахворымі».

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў патлумачыў, каго ён меў на ўвазе ў рэзанансных заявах аб пазасістэмнай апазіцыі ў Расіі.

«Я зрабіў цвёрдую заяву аб тых, хто з'ехаў з Расіі і адтуль палівае брудам і паклёпнічае на нашу краіну. Яны пагражаюць Расіі, ездзяць у ЗША, сталіцы краін Еўропы, падказваюць, якія ўвесці санкцыі, каб падарваць эканоміку, бяспеку, стабільнасць Расіі. Менавіта іх і іх паслугачоў ўнутры краіны я меў на ўвазе, кажучы аб прыцягненні да адказнасці пазасістэмнай апазіцыі», — напісаў Кадыраў у сваім Instagram.

Паводле яго слоў, размова не ішла аб законнай апазіцыі, што «падымае сацыяльныя, эканамічныя праблемы, пытанні ЖКГ і іншыя!» Кадыраў таксама заявіў, што «сапраўдныя ворагі Расіі», а таксама тыя, хто іх падтрымлівае, адразу ж «засвяціліся».

Кіраўнік Чачні выказаў здзіўленне рэзкай рэакцыяй ўпаўнаважанага па правах чалавека Расіі Элы Памфілавай на яго заявы.

«Думаю, што Эла Аляксандраўна залішне паспяшалася. Я асабіста гэтых людзей, якія вечна глядзяць у бок Захаду, не лічу часткай нашага грамадства. Яны адразу ж пачалі рабіць гучныя заявы аб пагрозах і іншае. Скажу шчыра, я не пагражаў!», — напісаў Кадыраў.

Паводле яго слоў, Кадыраў папрасіў кіраўнікоў Гудэрмескага і Ачхой-Мартанаўскага раёнаў падрыхтаваць у мясцовых псіхіятрычных бальніцах VIP-месцы.

«Калі спатрэбіцца ўмяшанне псіхіятраў, мы гатовыя даць, тым, хто шкодзіць Расіі, дастойныя палаты і дасведчаных дактароў», - рэзюмаваў ён.

Каментары24

Цяпер чытаюць

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію21

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Усе навіны →
Усе навіны

Дызель-цягнікі з Ліды ў апошні момант перадумалі адмяняць3

У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады

AliExpress перавёў беларускія акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях без права выбару валюты. Выходзіць значна даражэй

«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як беларусаў бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі7

17‑гадовага гродзенскага блогера зноў затрымалі, ужо па новай справе за паклёп

Вынеслі прысуд аршанцу, з-за дзеянняў якога сышоў з рэек цягнік

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі1

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы17

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію21

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць