Грамадства6767

Таццяну Караткевіч зноў «няправільна зразумелі»

26 студзеня ў Маскве ў Вышэйшай школе эканомікі праходзіць міжнародная канфэрэнцыя «БелаРускі дыялёг» з удзелам беларускіх апазыцыйных палітыкаў.

На канфэрэнцыю запрошаныя беларускія палітыкі: лідэр кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, старшыня «Нашага дома» Вольга Карач, кіраўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, эканамісты Яраслаў Раманчук, Леанід Злотнікаў, праўладны ідэоляг Леў Крыштаповіч.

З расейскага боку ў канфэрэнцыі бяруць удзел беларусіст з МДУ Багдан Бяспалька, супрацоўнік Інстытуту краін СНД Юры Баранчык.

На канфэрэнцыі выступіла Тацяна Караткевіч. У Фэйсбуку зьявілася цытата з выступу спадарыні Караткевіч:

«Мы лічым, што Беларусь зьяўляецца ваенным і палітычным партнэрам Расеі. Але нашы адносіны павінны будавацца на падмурку ўзаемнай павагі. Радуе тое, што такая павага з боку Расеі ёсьць».

Адразу ж пад гэтым пастом у фэйсбуку зьявіліся даволі рэзкія камэнтары на адрас Тацяны Караткевіч.

Свабода паспрабавала даведацца зь першых вуснаў, што мела на ўвазе выступоўца. У камэнтары для Свабоды Тацяна Караткевіч удакладніла:

«Гэта было пленарнае паседжаньне, на якім я выступіла. Я казала пра тое, што нашы ўзаемныя адносіны з Расеяй павінны будавацца на прынцыпах даверу і павагі. І падкрэсьліла, што менавіта гэтага сёньня не хапае. А ў цытаце, якая выстаўлена ў фэйсбуку, спалучаныя дзьве тэзы. Я таксама сказала, што нашы адносіны, наша зьнешняя палітыка сёньня не перадвызначальныя, хоць і будуюцца на агульнай гісторыі, актуальных эканамічных зносінах. І падкрэсьліла, што моцным падмуркам будзе павага. А павага павінна выражацца ў тым, што Расея прызнаЕ нашу незалежнасьць і нашы асабістыя нацыянальныя інтарэсы. Я таксама падкрэсьлівала, што нашы ўзаемныя адносіны павінны будавацца на раўнапраўнай аснове.

Я сказала, што доказам павагі зьяўляецца публічнае прызнаньне незалежнасьці і сувэрэнітэту нашай краіны і таго, што ў нас ёсьць свае інтарэсы. Мой выступ якраз быў пра тое, што не хапае павагі. А мяне інтэрпрэтавалі недакладна».

Каментары67

Цяпер чытаюць

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны15

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

«Недахоп кіроўцаў жахлівы. Выязджаюць, бо ў Беларусі вельмі нізкі ўзровень жыцця». На СТБ прарваўся крык душы23

У Плешчаніцах школьнік скончыў жыццё самагубствам4

Падчас расійскай начной атакі ва Украіне загінулі 6 чалавек. Сярод іх было немаўля4

У Мінску прадаюць малюсенькую кватэру плошчай 21 квадрат. Цана шакуе8

Расія адправіла ў ЗША дакумент, дзе патрабуе поўнага кантролю над Данбасам3

Літва адкрыла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю3

З-за рэкорднай колькасці запушчаных з Беларусі метэазондаў Літва часова спыняла працу пераходаў на мяжы5

У Літве дапускаюць магчымасць закрыць мяжу з Беларуссю на больш працяглы тэрмін9

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны15

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць