Спорт11

БФФ мае намер скараціць фінансаванне чэмпіянату Беларусі ў новым сезоне 

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас не ўпэўнены, што ў наступным сезоне БФФ зможа пацягнуць цяперашні аб'ём выдаткаў на правядзенне нацыянальнага чэмпіянату. Свае асцярогі Румас абнародаваў на пасяджэнні выканкама федэрацыі 26 студзеня.

Згодна з зацверджаным дакументам БФФ пакрые 51% выдаткаў на правядзенне турніру ў вышэйшай лізе і 67% — у першай. Грошы, паводле слоў Румаса, будуць адшуканыя з «іншых крыніц» і прыбытку ад «уласнай гаспадарчай дзейнасці».

Заявачныя ўзносы для каманд вышэйшай і першай ліг застануцца на леташнім узроўні: 852 млн і 120 млн рублёў адпаведна. Пры гэтым камандам вышэйшай лігі кампенсуецца 400 млн за кошт спонсарскага кантракта БФФ з «Беларусбанкам».

Як адзначыў Румас, ва ўсіх дывізіёнах ёсць каманды, якія не расплаціліся за мінулы сезон. Паводле слоў Сяргея Сафар'яна, сярод даўжнікоў ёсць тыя, хто па выніках сезона атрымаў права выступіць у вышэйшай лізе. «Ёсць пытанне, як яны будуць праходзіць працэдуру ліцэнзавання», — сказаў Сафар'ян, не ўдакладніўшы, ідзе гаворка пра «Іслач», «Гарадзею» ці «Крумкачоў». Ён таксама паведаміў, што ў сезоне-2010/11 усе выдаткі на правядзенне чэмпіянату ў вышэйшай лізе пакрываліся за кошт клубаў.

Ліцэнзаванне каманд вышэйшай лігі пачнецца 10 лютага, першай — 20 лютага.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б71

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць